Выключыць карупцыйныя рызыкі

22 верасня адбылося пасяджэнне Віцебскага аблвыканкама, на якім разглядаліся праблемныя пытанні процідзеяння карупцыі, эканамічнай злачыннасці, папярэджання дэбіторскай запазычанасці.


Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні пасяджэння аблвыканкама прынялі работнікі пракуратуры вобласці.

У выступленні першага намесніка пракурора вобласці Сідаровіча А.В. адзначалася, што ў апошні час органамі выканаўчай улады, праваахоўнымі структурамі, суб'ектамі гаспадаркі зроблена нямала ў мэтах рэалізацыі патрабаванняў Кіраўніка дзяржавы аб рашучым процідзеянні карупцыі і эканамічнай злачыннасці, павышэнні адказнасці службовых асоб за стан законнасці, асабліва ў сферы эканомікі.

У той жа час у ходзе пракурорскіх праверак пастаянна выяўляюцца істотныя парушэнні заканадаўства, якія сведчаць аб тым, што далёка не усе кіраўніцкія кадры належным чынам ставяцца да выканання службовых абавязкаў, не кантралююць працу падначаленых, не звяртаюць увагі на відавочныя факты неспрапорнага асабістага ўзбагачэння асобных работнікаў.

Больш таго, не памяншаецца колькасць кіраўнікоў, якія самі парушаюць крымінальны закон.

Толькі за здзяйсненне карупцыйных злачынстваў у бягучым годзе ў вобласці да адказнасці прыцягнуты 66 чалавек, у тым ліку 3 прадстаўніка ўлады, 38 асоб, якія займалі пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых функцый (у тым ліку 14 кіраўнікоў), 11 чалавек, якія займалі пасады, звязаныя з выкананнем адміністрацыйна-гаспадарчых функцый. 

Органамі пракуратуры ў мэтах паляпшэння ўзаемадзеяння ўсіх зацікаўленых структур у бягучым годзе праведзена больш за 50 каардынацыйных нарад па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй, арганізавана 80 праверак выканання заканадаўства, накіраванага на папярэджанне карупцыйных праяў, па выніках якіх кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый унесена 265 актаў пракурорскага нагляду, звыш 200 асоб прыцягнуты да дысцыплінарнай, адміністрацыйнай і матэрыяльнай адказнасці.

Патрэбна ўдасканаленне дзейнасці камісій па барацьбе з карупцыяй, якія створаны пры кожным гаррайвыканкаме. Некаторыя з іх працуюць фармальна, не забяспечваюць рэалізацыю ускладзеных на іх функцый.

 Так, у асобных выканкамах персанальны склад камісій у сувязі з кадравымі змяненнямі своечасова не быў перагледжаны, лакальныя палажэнні аб дзейнасці камісій, якія вызначаюць іх задачы і паўнамоцтвы, не зменены. Выяўлены парушэнні працэдуры абрання членаў камісіі. Выяўлены выпадкі невыканання, а таксама несвоечасовага выканання камісіямі запланаваных мерапрыемстваў.

Падобныя недахопы ўстаноўлены ў Дубровенскім, Шумілінскім, Ушацкім, Сенненскім, Полацкім райвыканкамах.

У ходзе абмеркавання дадзенага пытання таксама былі выказаны прэтэнзіі да дзейнасці аператыўных службаў па выяўленні карупцыйных праяў.

У шэрагу рэгіёнаў (Верхнядзвінскі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Ушацкі раёны) факты хабарніцтва не выяўляюцца больш за тры гады, у Бешанковіцкім, Докшыцкім, Лёзненскім, Мёрскім, Пастаўскім, Расонскім раёнах за 8 месяцаў улічана толькі па адным карупцыйным злачынстве, а ў Верхнядзвінскім і Ушацкім раёнах - крымінальныя справы гэтай катэгорыі ў бягучым годзе наогул не ўзбуджаліся.

Улічваючы высокую ступень латэнтнасці дадзеных злачынстваў, сітуацыя "знешняга дабрабыту", якая складваецца ва ўказаных рэгіёнах, выклікае занепакоенасць.

Кіраўніцтву УУС, іншых праваахоўных органаў, у тым ліку тэрытарыяльным пракурорам прапанавана разабрацца ў рэальнай сітуацыі на месцах, прыняць адпаведныя арганізацыйна-практычныя меры.

Карупцыйныя праявы цесна звязаны з эканамічнай злачыннасцю. У гэтым годзе ў вобласці зарэгістравана 208 (189) такіх злачынстваў.

Асаблівую трывогу выклікае рост крымінальных спраў, узбуджаных па фактах ухілення ад выплаты падаткаў (арт. 243 КК) – з 21 да 31.

Пры гэтым многія злачынствы ўчынены кіраўнікамі і галоўнымі бухгалтарамі дзяржаўных арганізацый альбо з доляй дзяржаўнай уласнасці ў маёмасці юрыдычнай асобы, што сведчыць аб неабходнасці паляпшэння працы з кадрамі, належнага

ажыццяўлення падатковымі органамі кантрольных функцый (ААТ «Лепельскі электрамеханічны завод», КУПП «Полацкі вінзавод», «Падсвільскі вінзавод» КУПП, «Полацкі вінзавод», УП «Ушацкае ПМС», КСПУП «ПліссыАгра», КСПУП «ПалітаддзелецАгра», КСПУП «ДраздыАгра»).

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лютага 2016 г. № 78 «Аб мерах па павышэнні сацыяльна-эканамічнага комплексу Рэспублікі Беларусь» ураду, аблвыканкамам даручана забяспечыць на працягу 2016 года скарачэнне пратэрмінаванай знешняй дэбіторскай запазычанасці на суму не менш за 100 млн. долараў ЗША.

Разам з тым, фармальнае стаўленне асобных кіраўнікоў да заключэння гаспадарчых дагавораў, а таксама празмернае жаданне любымі шляхамі рэалізаваць прадукцыю спараджаюць усё новыя праблемы з вяртаннем ад кантрагентаў грашовых сродкаў.

У выніку пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць прадпрыемстваў вобласці ўзрасла з пачатку года на 40,9 млн. рублёў і склала 686,2 млн. рублёў, знешняя пратэрмінаваная запазычанасць дасягнула 12,9 млн. рублёў.

Алгарытм кіравання дэбіторскай запазычанасцю прадугледжвае шэраг паслядоўных дзеянняў, накіраваных на найхутчэйшае выяўленне і ліквідацыю магчымых рызык няўплаты запазычанасцей, у рамках якіх з даўжнікамі павінны працаваць адпаведныя ўнутраныя службы крэдытора (юрыдычная, фінансавая, служба бяспекі).

Аднак маюцца шматлікія выпадкі, калі пры заключэнні дагавораў не вывучаюцца фінансавае становішча, дзелавая рэпутацыя і плацежаздольнасць кантрагентаў. Адпуск прадукцыі ажыццяўляецца без перадаплаты і пры наяўнасці запазычанасці за раней пастаўленую прадукцыю. Распаўсюджаны факты несвоечасовага звароту з прэтэнзіямі і пазовамі аб спагнанні запазычанасці (ААТ «Тэхналіт-Полацк», ААТ «Лантан», ААТ «Віцебскі мясакамбінат» і іншыя).

Часам за дэбіторскай запазычанасцю хаваюцца карыслівыя дзеянні канкрэтных службовых асоб.

Па выніках абмеркавання дадзенага пытання выканкамам прынята адпаведнае рашэнне, накіраванае на паляпшэнне работы органаў выканаўчай улады папрадухіленні карупцыйных і эканамічных правапарушэнняў, зніжэнні заўсёднай запазычанасці.

Начальнік арганізацыйна-кантрольнага
аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці
старшы саветнік юстыцыі  І.Н.Багачоў