Выкананне закону аб амністыі

На працягу шасці месяцаў упаўнаважанымі структурамі выкананы асноўныя мерапрыемствы па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2020 г. № 17-З «Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў» (далей – Закон), які прадугледжвае вызваленне ад крымінальнай адказнасці і прызначанага пакарання з наступным аказаннем дапамогі вызваленым з месцаў пазбаўлення волі.

Выкананне Закона ажыццяўлялася з удзелам пракуратуры вызначанымі органамі і ўстановамі ва ўзаемадзеянні з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, падраздзяленнямі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, іншымі арганізацыямі.

Рашэнне аб наяўнасці альбо адсутнасці падстаў для прымянення амністыі прымалася ў дачыненні да кожнай асобы індывідуальна па выніках высвятлення абставін, што маюць значэнне, зыходзячы з устаноўленых Законам крытэрыяў вызначэння асоб, якія падлягаюць амністыі, умоў яе прымянення, фактараў, што перашкаджаюць амніставанню.

Пры адсутнасці перашкод пад поўнае вызваленне ад пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці падпадалі, у прыватнасці, непаўналетнія, цяжарныя жанчыны, жанчыны і адзінокія мужчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросце да васямнаццаці гадоў, асобы, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, інваліды I або II групы, грамадзяне, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Перашкаджалі прымяненню амністыі шэраг абставін: здзяйсненне пэўных злачынстваў; парушэнні ўстаноўленага парадку адбыцця пакарання; няўздаўленне прычыненай злачынствам шкоды (урон), запазычанасці па аліментах, расходаў на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні.

У ходзе выканання Закона на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў межах папярэдняга расследавання па крымінальных справах, пры вынясенні судовых пастановаў, а таксама органамі і ўстановамі, на якія ўскладзена выкананне пакаранняў і іншых мер крымінальнай адказнасці, амністыя

прыменена да 2,3 тыс. чалавек. Для выканання ўмоў прымянення амністыі асуджанымі зашкоджанне (шкода), прычыненае злачынствам, было адшкодавана, даход, атрыманы злачынным шляхам, быў выплачаны на агульную суму звыш 700 тыс. рублёў.      

З устаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы вызвалілася і прыбыла для далейшага пражывання на тэрыторыі вобласці каля   300 амніставаных, якім аказвалася садзейнічанне ў вырашэнні пытанняў бытавога і працоўнага ўладкавання.

Пракуратурай вобласці рэалізаваны комплекс мер, накіраваных на забеспячэнне нагляду за выкананнем заканадаўства пры выкананні  палажэнняў Закона.  

Начальнік аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці
па наглядзе за выкананнем заканадаўства
органамі крымінальна-выканаўчай сістэмы
і прымусовага выканання
Васіль Пашкоўскі