Вынікі работы Віцебскай транспартнай пракуратуры за 5 месяцаў 2017 года

За 5 месяцаў 2017 г. Царыкаў А.А. правёў 1 каардынацыйную і 10 аператыўных нарадаў, у дзяржаўныя органы накіраваў 3 інфармацыйныя запіскі аб стане законнасці і барацьбе са злачыннасцю ў Віцебскім транспартным рэгіёне.

Пад яго кіраўніцтвам пракуратурай праведзена 21 праверка выканання заканадаўства, па выніках якіх унесена 24 прадстаўленні, 17 прадпісанняў, прынесена 21 пратэст, афіцыйна папярэджана 17 чалавек, па патрабаванні пракурора да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 68 чалавек, да матэрыяльнай – 21, да адміністрацыйнай – 15 фізічных і юрыдычных асоб, прад'яўлена 6 іскаў у эканамічны суд і 2 у агульны.

Вывучана 31 крымінальная справа, якая знаходзіцца ў вытворчасці, 57 матэрыялаў аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, адменена 4 неабгрунтаваныя пастановы органаў дазнання і следства, з якіх па выніках дадатковай праверкі ўзбуджана 1 крымінальная справа па ч.1 арт.209 КК Рэспублікі Беларусь. Вывучана і накіравана ў суд 10 крымінальных спраў. Спынена 1 крымінальная справа з прыцягненнем 1 асобы да адміністрацыйнай адказнасці. Адменена 1 пастанова аб прыпыненні папярэдняга расследавання. Дадзена 66 санкцый на правядзенне працэсуальных дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. Санкцыянавана заключэнне пад варту 5 грамадзян.

Па выяўленых парушэннях у дзейнасці органаў следства вынесена 2 патрабаванні.

Віцебскі транспартны пракурор
старшы саветнік юстыцыі Царыкаў А.А.