Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебшчыны ў мінулым годзе і планы на 2026-ы абмяркоўваюць у аблвыканкаме

Итоги социально-экономического развития Витебщины в уходящем году и планы на 2026-й обсуждают в облисполкоме

У чарговым пасяджэнні аблвыканкама прымаюць удзел старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Уладзімір Юргевіч, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў.

Адкрываючы пасяджэнне, старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін адзначыў, што па шэрагу паказчыкаў забяспечана станоўчая дынаміка да аналагічнага перыяду 2024 года, калі вобласць выйшла на другое месца ў рэспубліцы па дынаміцы развіцця.

– Падводзячы папярэднія вынікі года, можна адзначыць, што мы прырастаем высокімі тэмпамі па інвестыцыях, і традыцыйна амаль 20 % дадалі і ў гэтым годзе, – падкрэсліў кіраўнік рэгіёну. – У інфраструктурныя праекты ўкладзена каля 600 млн рублёў. Разам з тым, вобласць мінусуе па вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі (97 %), прамысловай вытворчасці (96 %) і аптовым тавараабароце (68 %). Ніжэй мінулагодняга ўзроўню экспарт тавараў (62,8 %). Гэта паказвае, што недапрацоўваем як па галінах, так і па адміністрацыйных адзінках.

За мінулы перыяд 2025 года, адзначыў Аляксандр Субоцін, выканана менш за палову даведзеных паказчыкаў. Нездавальняючая ацэнка па выкананні параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця дадзена рабоце ў Віцебску, Наваполацку, Аршанскім і Полацкім раёнах, якія з'яўляюцца валаўтваральнымі ў фарміраванні паказчыкаў вобласці, а таксама ў Віцебскім і Лёзненскім раёнах.

Старшыня аблвыканкама заклікаў аб'ектыўна абмеркаваць вынікі бягучага года, прапановы і метады па ўзмацненні работы ў наступнай пяцігодцы.

З дакладам «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці Віцебскай вобласці ў 2025 годзе і прагнозе на 2026 год» выступіла намеснік старшыні аблвыканкама Анжаліка Нікіціна.

"Віцебскія весці"