Змены ў ГПК

У сувязі з неабходнасцю рэалізацыі шэрагу рашэнняў Кіраўніка дзяржавы, звязанай з развіццём сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь, распрацаваны праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь».


Новыя змяненні закрануць пашырэнне паўнамоцтваў суда касацыйнай інстанцыі. Так, палажэннямі ГПК Рэспублікі Беларусь замацаваны элементы апеляцыйнага перагляду грамадзянскіх спраў, якія дазваляюць суду другой інстанцыі ўстанаўліваць абставіны справы на аснове наяўных у справе і новых доказаў, змяняць і выносіць новыя рашэнні.

Акрамя таго, прадугледжана ўнясенне змяненняў у заканадаўства, якое рэгулюе перагляд судовых пастановаў, што ўступілі ў законную сілу, у парадку нагляду. Праект таксама захоўвае права пракурора на апеляцыйнае абскарджанне судовых пастановаў, якія не ўступілі ў законную сілу, незалежна ад таго, ці ўдзельнічаў ён у дадзенай справе. Змяненні закрануць таксама патрабаванні да зместу апеляцыйных скаргаў і пратэстаў, тэрмінаў іх прыняцця.

Паўнамоцтвы нагляднай судовай інстанцыі па разглядзе грамадзянскіх спраў фактычна адпавядаюць дзеючым палажэнням арт. 447 ГПК. Разам з тым у праекце прапануецца абмежаваць падставы падачы наглядных скаргаў на судовыя пастановы суда першай інстанцыі, якія не былі абскарджаны ў апеляцыйным парадку на працягу аднаго года з дня ўступлення ў законную сілу судовай пастановы. Выключэнне будуць складаць скаргі адказчыкаў на пастановы, вынесеныя ў іх адсутнасць без належнага паведамлення аб разглядзе справы, пры ўмове, што яна не знішчана ў сувязі з заканчэннем тэрміну захоўвання.

Намеснік начальніка аддзела па наглядзе
за адпаведнасцю закону судовых
пастановаў па грамадзянскіх справах Ала Сашчэка

Старшы пракурор аддзела па наглядзе за адпаведнасцю закону
судовых пастановаў па грамадзянскіх справах Белава Н.М.