Змены ў парадку ўтрымання затрыманых і заключаных пад варту ў ІУС тэрытарыяльных органаў унутраных спраў

У канцы мінулага года Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь прынята пастанова, якая некалькі змяніла парадак утрымання затрыманых і заключаных пад варту асоб у ізалятарах часовага ўтрымання тэрытарыяльных органаў унутраных спраў.

Так, пунктам 14 Правілаў унутранага распарадку такіх ізалятараў, зацверджаных пастановай названага Міністэрства ад 30.11.2016 № 315 (далей – ПУР), з улікам змен і дапаўненняў замацавана, што абавязковай умовай магчымасці курэння тытунёвых вырабаў у камерах з'яўляецца іх аснашчэнне прытокава-выцяжной вентыляцыяй. Цяпер таксама дапускаецца спажыванне названых вырабаў у следчых кабінетах ізалятараў і ў прагулачных дварах.

Згодна з п. 33 ПУР устаноўлены адзіныя правілы для дагляду прадуктаў харчавання, як наяўных у асоб, якія паступаюць у ізалятары, так і тых, якія ўкладзены ў перадачы або пасылкі. Спосабамі такога дагляду выступаюць разразанне на некалькі частак хлебабулачных, рыбных і каўбасных вырабаў, ускрыццё і пераліванне ў посуд ізалятараў вадкіх прадуктаў і напояў, перакладванне ў іншы посуд кансерваў, перасыпанне сыпучых прадуктаў, такіх як цукар, прыём цукерак і кандытарскіх вырабаў толькі ў раскрытым выглядзе без упаковак.

Пункт 77 ПУР вызначыў, што ў цяперашні час да ўскрыцця падлягаюць пачкі не толькі з цыгарэтамі, папяросамі або тытунём, але і з любымі прадуктамі харчавання.

У выпадку адсутнасці ў ізалятарах медыцынскіх работнікаў правам захоўвання лекавых сродкаў, прызначаных асобам, што ўтрымліваюцца пад вартай, нароўні з дзяжурнымі па ізалятарах надзелены і паставыя ўнутранага паста ля камер, што замацавана новай рэдакцыяй п. 138 ПУР.

Такім чынам, прававое рэгуляванне ва ўказанай сферы накіравана на далейшае ўдасканаленне парадку і ўмоў утрымання асоб пад вартай, павышэнне ўзроўню бяспекі як іх саміх, так і іншых грамадзян.

Пракурор аддзела пракуратуры вобласці
па наглядзе за выкананнем
заканадаўства органамі
крымінальна-выканаўчай сістэмы
і прымусовага выканання
Дзяніс Пласкуноў