Вымярэнне будучыні: работнікаў будаўнічай галіны рэгіёна ўшанавалі ў Віцебску

Измерение будущего: работников строительной отрасли региона чествовали в Витебске

Вымярэнне будучыні: работнікаў будаўнічай галіны рэгіёна ўшанавалі ў Віцебску

06.08.2026

Людзі, чыё рамяство патрабуе майстэрства і сілы, павагі да традыцый і імкнення да навацый – будаўнікі ў другое нядзелю жніўня адзначаюць прафесійнае свята. Напярэдадні ўрачыстасці ў канцэртнай зале «Віцебск» ушанавалі работнікаў галіны, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё будаўнічага комплексу рэгіёна.

Галіновымі ўзнагародамі і падзякамі за высокі прафесіяналізм і шматгадовую працу ўдастоены каля 100 прадстаўнікоў сферы.

Віншаванні работнікам галіны адрасавалі прадстаўнікі профільных міністэрства, профільнага камітэта і не толькі.

Старшыня Рэспубліканскага Саюза будаўнікоў Анатоль Нічкасаў падкрэсліў, што паказчыкі, якіх дасягнуў будаўнічы комплекс рэгіёна, сведчаць перш за ўсё пра тое, што тут працуюць прафесіяналы з вялікай літары, якія дэманструюць мастацтва домабудавання і ўзвядзення прамысловых і сацыяльных аб'ектаў, асобна звярнуў увагу на высокую якасць добраўпарадкавання. Таксама ён зачытаў прывітальны адрас Міністра архітэктуры і будаўніцтва Вадзіма Альшэўскага.

Намеснік старшыні аблвыканкама Пётр Белусь адзначыў, што рэалізацыя буйных інфраструктурных праектаў, узвядзенне прамысловых аб'ектаў, будаўніцтва сацыяльных устаноў стымулююць развіццё сумежных галін, ствараюць новыя працоўныя месцы і павышаюць узровень жыцця людзей.

На Віцебшчыне ганарацца дасягненнямі галіны і бачаць у яе прадстаўніках надзейных партнёраў у рэалізацыі маштабных планаў развіцця рэгіёна. У шэрагу прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці стаіць рэалізацыя жыллёвай праграмы, стварэнне камфортных умоў пражывання для розных катэгорый грамадзян, асабліва тых, хто востра мае патрэбу ў жыллі. З студзеня па чэрвень 2026 года пабудавана 135,5 тыс. кв. метраў жылля.

Сярод аб'ектаў, якія былі здадзены ў эксплуатацыю сёлета, – дзіцячы сад у Оршы, Наваполацкі рэгіянальны комплекс па абыходжанні з ТКО... Сёння працягваецца рэканструкцыя дарогі Лепель – Полацк, да абласнога свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі» рыхтуюцца Міёры. Значная частка бюджэтных сродкаў накіроўваецца на будаўніцтва станцый абезжалезвання вады і меліярацыю земляў, будаўніцтва мастоў і іншых сацыяльна значных аб'ектаў для паляпшэння якасці жыцця насельніцтва рэгіёна.

– Несумненна, асноўная роля ў рэалізацыі ўсіх праектаў належыць каманднай працы кіраўнікоў, спецыялістаў і рабочых арганізацый будаўнічай галіны. Перакананы, што зладжанай камандзе работнікаў будаўнічай галіны Віцебскай вобласці любыя задачы па плячы. Упэўнены, вашы веды, вопыт і адданасць справе будуць і надалей спрыяць росквіту Віцебшчыны, – падкрэсліў Пётр Белусь.

Галіна застаецца магутным рухавіком эканомікі рэгіёна і аб'ядноўвае ў профільных прадпрыемствах, падведамных камітэту па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама, звыш 15 тыс. чалавек.

/Будзе дапоўнена/.

"Віцебскія весці"