Якасць праверак, эфектыўнасць працы, дзейсны вынік: супрацоўнікі пракуратуры Віцебскай вобласці прынялі ўдзел ва ўчарашнім навучальным семінары для падраздзяленняў МНС Віцебскай вобласці
Старшы памочнік пракурора вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб прафілактыцы злачынстваў і іншых правапарушэнняў Калпакова Н.Л., старшыя пракуроры аддзелаў па наглядзе за дазнаннем і ОРД і за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Дербенева В.В. і Крукoўская І.В. прынялі ўдзел у рабоце абласнога семінара на базе ўстановы «Віцебскае абласное ўпраўленне МНС».
На семінары з удзелам першых намеснікаў начальнікаў аддзелаў па надзвычайных сітуацыях абмяркоўваліся праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць пры арганізацыі наглядна-прафілактычнай дзейнасці органаў ДПН, вядзенні адміністрацыйнага працэсу, дазнанні, рэгістрацыі і ўліку пажараў.
На семінары абмяркоўваліся вынікі праведзеных у жніўні 2020 г. органамі пракуратуры вобласці праверак і аналізаў эфектыўнасці работы па папярэджанні пажараў органамі МНС і мясцовымі органамі ўлады, а таксама паўнаты прымаемых мер па прыцягненні вінаватых асоб да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні заканадаўства аб пажарнай бяспецы. У рэжыме дыялогу абмяркоўваліся выяўленыя парушэнні і недахопы ў прафілактычнай дзейнасці падраздзяленняў ДПН, якія ўплываюць на эфектыўнасць створанай у вобласці сістэмы прафілактыкі правапарушэнняў у дадзенай сферы праваадносін.
Па выніках семінара выпрацаваны агульныя падыходы ў сумеснай дзейнасці задзейнічаных суб'ектаў прафілактыкі, накіраваныя на ўдасканаленне арганізацыі работы падраздзяленняў ДПН, органаў мясцовай улады, дзяржаўных арганізацый і ўстаноў, павышэнне ўзроўню абароны насельніцтва і тэрыторый ад пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, падтрыманне належнага ўзроўню бяспекі жыццядзейнасці грамадзян.
Акрамя таго, кіраўніцтву УМНС па Віцебскай вобласці прапанавана вызначыць дадатковыя напрамкі і спосабы арганізацыі работы органаў дзяржаўнага пажарнага нагляду ў другім паўгоддзі 2020 г. з мэтай стабілізацыі абстаноўкі, звязанай з гібеллю грамадзян на пажарах.
Старшы памочнік пракурора вобласці Наталля Калпакова