Якасці расследавання пастаянная ўвага

У пракуратуры Віцебскай вобласці адбылося пасяджэнне калегіі, на якім былі абмеркаваны вынікі праверкі эфектыўнасці арганізацыі падраздзяленнямі УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці працэсуальнага кантролю за расследаваннем крымінальных спраў і разглядам матэрыялаў па заявах і паведамленнях аб злачынствах.

Вынікі праведзенай праверкі сведчаць аб тым, што не ва ўсіх следчых падраздзяленнях працэсуальны кантроль арганізаваны належным чынам, паколькі назіраючымі пракурорамі пастаянна выяўляюцца парушэнні крымінальна-працэсуальнага закона, якія з'яўляюцца падставай для адмены незаконных рашэнняў аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, аб прыпыненні і спыненні расследавання, вяртання крымінальных спраў для правядзення дадатковага папярэдняга расследавання.

Выяўлены неадзінкавыя выпадкі, калі кіраўнікі следчых падраздзяленняў узгаднялі пастановы аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, а праз працяглы час самі ж іх адмянялі з прычыны няпоўнасці праверкі (Лепельскі, Сенненскі, Віцебскі, Глыбоцкі, Чашніцкі РАНС).

Адзначалася, што назіраючымі пракурорамі адменена ў паўтара раза больш незаконных пастаноў следчых аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы (137) у параўнанні з начальнікамі РАНС (83), што таксама сведчыць аб нізкай якасці вывучэння імі матэрыялаў праверак.

Не ўсімі кіраўнікамі следчых падраздзяленняў забяспечваецца належны ўзровень ажыццяўлення працэсуальнага кантролю за ходам расследавання крымінальных спраў, у тым ліку пры працягванні тэрмінаў следства.

Вывучэнне пракурорамі крымінальных спраў паказвае, што часцяком следчыя і працэсуальныя дзеянні праводзяцца следчымі бестэрмінова, несвоечасова, а пры наяўнасці пісьмовых указанняў кіраўнікоў РАНС, выкананне іх належным чынам не кантралюецца, дапускаюцца факты несвоечасовага прыняцця следчымі да вытворчасці крымінальных спраў (Полацкі, Глыбоцкі, Аршанскі, Шумілінскі, Пастаўскі, Верхнядзвінскі, Сенненскі, Мёрскі, Докшыцкі РАНС, Віцебскі ГРАНС).

Аб нізкай якасці працэсуальнага кантролю

сведчыць значная колькасць адмененых пракурорамі незаконных пастаноў следчых аб прыпыненні папярэдняга расследавання (161) і спыненні папярэдняга расследавання (58).

Варта адзначыць, што ў бягучым годзе судамі вобласці разгледжаны шэраг крымінальных спраў з вынясеннем абвінаваўчага прыгавору, па якіх раней пракурорамі адмяняліся незаконныя рашэнні следчых аб спыненні папярэдняга расследавання (Віцебскі, Сенненскі, Аршанскі РАСК).

Пры гэтым не ўсе пракуроры прынцыпова рэагуюць на выяўляемыя парушэнні закона, якія перашкаджаюць накіраванню крымінальных спраў у суд.

Па выніках абмеркавання калегіяй прынята рашэнне, накіраванае на павышэнне якасці і эфектыўнасці пракурорскага нагляду за выкананнем заканадаўства органамі папярэдняга расследавання.

Начальніку УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці ўнесена прадстаўленне, у якім звернута ўвага на неабходнасць выключэння фармалізму пры разглядзе актаў пракурорскага нагляду на парушэнні следчымі патрабаванняў заканадаўства, а таксама ініцыявана пытанне аб прыцягненні да адказнасці кіраўнікоў следчых падраздзяленняў, якія не забяспечылі належны працэсуальны кантроль за законнасцю дзеянняў следчых.

Старшы пракурор арганізацыйна-
кантрольнага аддзела
пракуратуры вобласці Віталій Журба

Старшы пракурор аддзела пракуратуры вобласці
па наглядзе за выкананнем заканадаўства
УСК па Віцебскай вобласці Сашчэка А.М.