Кадравыя рашэнні: узгоднены прызначэнні намесніка старшыні Чашніцкага райвыканкама, намесніка старшыні аблсельгаспрода

Старшыня Віцебскай вобласці Аляксандр Субоцін прыняў кадравыя рашэнні.

Узгоднены прызначэнні:

  • Мікалая Івашаню намеснікам старшыні Чашніцкага райвыканкама па пытаннях будаўніцтва і ЖКГ (раней – намеснік дырэктара УП ”Жыллёва-камунальная гаспадарка“ г.Чашнікі),
  • Мікалая Караткевіча намеснікам старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама (раней – загадчык сектарам па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама),
  • Аляксандра Баранка дырэктарам ЗАТ ”АСБ-Агра Наватар“ (раней – намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бешанковіцкага райвыканкама),
  • Мікалая Сцяпанава дырэктарам прадпрыемства "Птушкафабрыка Аршанская" ААТ ”Аршанскі мясакансервавы камбінат“ (раней – першы намеснік генеральнага дырэктара ААТ ”Аршанскі мясакансервавы камбінат“).