Кадравы дзень: Мікалай Шэрстнёў узгадніў прызначэнні кіраўнікоў полацкага і глубокскага аграпрамысловых аб'яднанняў
Нагадаем, што трансфармаванне ў АПК, да якога Віцебшчына ішла планамерна і паэтапна, накіравана на павышэнне ўзроўню сельгасвытворчасці. Гэта напрамую звязана са ростам дабрабыту вяскоўцаў, а значыць і з замацаваннем кадраў на вёсцы. Гэтая канцэпцыя знайшла адлюстраванне ва Указе Прэзідэнта №70 «Аб развіцці аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці», у адпаведнасці з якім у рэгіёне функцыянуюць 7 аграпрамысловых аб'яднанняў. Гэта камбінаты і заводы з найбольшай канцэнтрацыяй выручкі і завершаным цыклам вытворчасці: ад поля да прылаўка. Кожны з іх нацэлены на нарошчванне аб'ёмаў сельскагаспадарчай прадукцыі, каб у выніку цалкам загрузіць вытворчыя магутнасці перапрацоўваючых прадпрыемстваў. Таму не выпадкова на даручаемыя новым аграменеджарам участкі працы кіраўнік вобласці глядзіць перш за ўсё праз прызму эканамічнай аддачы. Мікалай Шарснёў перакананы: сёння на перадавой патрэбны пісьменныя і дальнабачныя кіраўнікі, якія здольны мысліць стратэгічна і паказваць годныя вынікі. За час функцыянавання аграпрамысловых аб'яднанняў старшыня аблвыканкама асабіста азнаёміўся са становішчам спраў у кожным з іх, аб'ектыўна ацаніў і ўзровень кампетэнцыі, навыкі гаспадарання кіраўніцкага складу сельскагаспадарчых фарміраванняў. Адсюль — кадравыя пераўтварэнні.
Адгэтуль новы кіраўніцкі партфель у дырэктара Глубокскага мясакамбіната Валерыя Лаппо. Ён зойме пост кіраўніка глубокскага аграпрамысловага аб'яднання, створанага на базе мясцовага малочнакансервавага камбіната. Яго папярэднік Васіль Чараднік узначаліць адно з найбуйнейшых сельгаспрадпрыемстваў рэгіёну «Рудакова».
Кадравыя змены закранулі таксама буйныя
организацый Палачаншчыны. Васіль Хамянок – кіраўнік аграпрамысловага аб'яднання, якое функцыянуе на базе Полацкага малочнага камбіната, вернецца на ранейшую пасаду дырэктара мясцовага КХП. Адпаведна яго крэсла зойме першы намеснік генеральнага дырэктара Віцебскага мясакамбіната Уладзімір Сафронаў.У ліку ключавых задач для кіраўнікоў, агучаных Мікалаем Шарстнёвым, — за бліжэйшую пяцігодку надаць эканоміцы ўзначаленых арганізацый сур'ёзны імпульс. Дырэктарскі корпус нацэліваюць: давераныя ім прадпрыемствы важна зрабіць эталонам вядзення сельгасвытворчасці — рэзервы для ўмацавання пазіцый як у раслінаводстве, так і ў жывёлагадоўлі ёсць. Выконваць трэба тэхналагічную дысцыпліну і цвяроза ацэньваць неабходнасць рэалізацыі на месцах ініцыятыў, акуратна ставячы іх на шалі эканомікі — тады поспех заканамерны, рэзюмаваў старшыня аблвыканкама. Неабгрунтаваныя эксперыменты, а тым больш памылкі і промахі, недапушчальныя.
Вольга БУЛАЎКА,
галоўны спецыяліст
галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы
і па справах моладзі
Віцебскага аблвыканкама.