Кадравы дзень: Мікалай Шарснёў узгадніў прызначэнні кіраўнікоў прадпрыемства «Віцебчанка», Сенненскага раённага УП ЖКГ, Докшыцкага райаграсэрвісу

Прафесіяналізм кадраў, рост прадукцыйнасці працы і эканомікі арганізацый. Менавіта так расстаўлены акцэнты кіраўніцкаму актыву рэгіёна старшынёй аблвыканкама Мікалаем Шарстнёвым на кадравым дні.

Шукаць рэзервы эканамічнага развіцця прадпрыемства «Віцебчанка» трэба ўзгодненай на пасаду дырэктара Вікторыі Казунко. Гэты постулат для яе не новы — апошнія два гады ўзначальвала арганізацыю «Чашнікіспецадзенне». Таму на пытанне кіраўніка вобласці аб бачанні першачарговых задач Вікторыя Казунко ўпэўнена пазначае прыярытэты: зніжэнне выдаткаў і сабекошту, павышэнне якасці і канкурэнтаздольнасці тавару. Курс правільны, але для максімальнага паглыблення ў вытворчыя нішы Мікалай Мікалаевіч нацэлівае кіраўніка адразу наладзіць дакладную сістэму ў працы.

— Вы павінны пагрузіцца ў кожны артыкул затрат, раскласці ўвесь алгарытм дзеянняў па іх зніжэнні, — дэталізуе круг задач старшыня аблвыканкама. — Вырашальную ролю ў атрыманні жаданых вынікаў павінна гуляць матывацыя да працы. У дадатак да гэтага трэба стабілізаваць эканоміку прадпрыемства, умацаваць яго пазіцыі на рынку. У канчатковым выніку за ўсім гэтым — дабрабыт усіх работнікаў арганізацыі.

Сярод галоўных пунктаў на карце заданняў для ўзгодненага на пасаду дырэктара Сенненскага раённага УП ЖКГ Мікалая Рыбчанкі — захаванне выканаўчай дысцыпліны, павышэнне якасці паслуг, што аказваюцца. Увага да гэтага цалкам тлумачальная: нямала менавіта ігнараванне службовых абавязкаў, фармалізм у працы выклікаюць хваляванні сярод жыхароў, і, як следства, усплёск зваротаў у розныя інстанцыі. Такі падыход зусім не ўпрыгожвае імідж арганізацыі.

— Тры гады таму Сенна пераўтварылася — тут правялі «Дажынкі». Але абнаўленне райцэнтра на гэтым спыняцца не павінна. Благаўпарадкаванне, чысціня і парадак — тое, што будзе пастаянна ацэньвацца насельніцтвам па выніках дзейнасці прадпрыемства, — падкрэсліў Мікалай Шарстнёў.

Адчувальных пераўтварэнняў чакаюць ад Андрэя Баговіча, узгодненага на пасаду дырэктара Докшыцкага райаграсэрвіса, а

таксама ад кіраўнікоў сельгаспрадпрыемства «Лепельскае» Рамана Місніка, «Якубава-Агра» Дубровенскага раёна Наталлі Шэндрык і «Каролькі» Талачынскага раёна Галіны Котавай, якія адкрылі раунд узгадненняў працягу кантрактаў. Менавіта малочны сегмент закранаецца ў размове з аграмэнэджарамі першым. У аснове — забеспячэнне належнага ўтрымання жывёл. Вынік заканамерны: павялічыцца аб'ём вытворчасці і якасць малака. А гэта выручка, абаротныя сродкі, рост зарплаты ва ўвязцы з прадукцыйнасцю працы. Такія тактычныя крокі павышэння эфектыўнасці прадпрыемстваў акрэсліў кіраўнікам старшыня аблвыканкама і даручыў кіраўніцтву аблсельгаспрода асабліва старанна вывучыць становішча спраў у «Лепельскім».

Умацоўваць пазіцыі трэба і ў раслінаводстве. Фактары, якія робяць АПК паспяховым, усім вядомыя: кадры, матэрыяльныя рэсурсы, фінансы. Нехта абавязкова ўспомніць надвор'е, якое нямала ставіць аграрыям «падножкі» — і таксама будзе правы. Мікалай Шарстнёў неаднойчы прыводзіў прыклад функцыянавання сельгаспрадпрыемстваў у ідэнтычных надворных, нават тэрытарыяльных умовах, і зноў акцэнтуе ўвагу на гэтым. Чаму ў скандынаўскіх краінах, дзе кліматычная карціна значна больш суровая за нашу і мала урадлівых земляў, атрымліваюць высокую ўраджайнасць збожжавых? Як гэтага дасягнуць? Адказ просты: кіраўнік павінен быць пісьменным стратэгам, акумуляваць усе намаганні перспектыўных работнікаў для дасягнення эканамічнай выгады. І без захавання тэхналагічнай дысцыпліны нікуды.

Многія, на жаль, ідуць па ранейшай накатанай каляіне, а гэта правільны шлях да застою. Любая недапрацоўка «рыкашэціць» сур'ёзнымі наступствамі, у першую чаргу фінансавымі. Менавіта такая сітуацыя склалася ў гаспадарках полацкай інтэграцыйнай структуры: «Блізніца» і «Полацк-мілк». Іх кіраўнікам Браніславу Піліпёнку і Віталю Кузякову старшыня аблвыканкама даручыў палепшыць эканамічныя паказчыкі арганізацый і падвесці вынікі працы за першае паўгоддзе. А гэта і ёсць найвышэйшае мэнэджэрскае майстэрства.

У цэлым да падбору кандыдатур для кіраўніцкага апарату арганізацый і галін Мікалай Мікалаевіч заўсёды ставіцца старанна і

шчыльна, разглядаючы кожнага праз прызму прафесіяналізму і цікавячыся меркаваннем аб іх у калег. Адгэтуль фармат кадравых дзён пашырыцца. У прыватнасці, аб бачанні перспектыў развіцця сельгасарганізацый разам з суіскальнікамі на кіраўнічую пасаду альбо з тымі, хто запрошаны для ўзгаднення падаўжэння кантракту, будуць пытацца ў начальнікаў райсельгасхарчоў. Спытанне за выкананне дадзеных кіраўніком вобласці даручэнняў сур'ёзнае.

Вольга БУЛАВКА,
галоўны спецыяліст
галоўнага ўпраўлення
ідэалагічнай работы
і па справах моладзі
Віцебскага аблвыканкама.