Кадравы дзень: Мікалай Шарснёў узгадніў прызначэнні кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў «АграБаравінка» і «АграСітцы»
Этапы кар'еры, дзелавыя якасці, навыкі гаспадаркі, веданне даручанага суіскальнікам на новыя пасады ўчастка працы цікавілі кіраўніка вобласці. Аб'ектыўная і прагматычная ацэнка ўзроўню кампетэнцыі была асноўным крытэрыем пры ўзгадненні прызначэнняў.
Адгэтуль закрыты вакансіі кіраўнікоў гаспадаркі «АграБаравінка» Шумілінскага і «АграСітцы» Докшыцкага раёнаў. З глыбокага аналізу эфектыўнасці функцыянавання гэтых арганізацый старшыня аблвыканкама заклікае пачаць новую старонку працоўнай біяграфіі Паўла Шакуна і Сяргея Кучко. На пасаду дырэктара кожны з іх падняўся з пазіцыі намесніка. З першых хвілін зносін з аграмэнэджарамі Мікалай Шарстнёў арыентуе зрабіць акцэнт на «жывыя» паказчыкі — рэнтабельнасць, выручку. Як прыклад — раслінаводства. Кіраўнікоў нацэліваюць прыкласці ўсе намаганні, каб зямля не прастойвала, а працавала. Кіраўнік вобласці не раз у рамках кадравых дзён называў формулу выніковасці, якой павінны прытрымлівацца ўсе задзейнічаныя ў аграрным сектары. Нагадаў яе і ў гэты раз: задзейнічаць кожны кавалак зямлі, з адзінкі плошчы здабываць максімум прыбытку. Зямля шчодрая і чуйная, асабліва калі да яе прыкладзены вялікія сілы, веды і вопыт.
На строгім кантролі – своечасовы пасеў азімых, што ў восеньскі сезон патрабуе асаблівай арганізаванасці. Павышаная увага да гэтых культур тлумачыцца: яны даюць важкі ўраджай – даказана на практыцы. Таму важна прадугледзець усё: ад граматнага падбору культур да догляду за пасевамі. А гэта ключ да поўных засекаў. Асобная графа задач ад Мікалая Мікалаевіча – замацаваць за гаспадаркамі-«сераднячкамі» адказных, якія будуць своеасаблівай апорай у перыяд правядзення гэтай сельскагаспадарчай кампаніі. На прыкладзе «АграСітцы» даручана кардынальна адпрацаваць сучасныя падыходы гаспадаркі, а атрыманы вопыт – спраецыраваць на сельгаспрадпрыемствы
аналягічнай «вагавай катэгорыі». Кожны з іх у выніку павінен стаць флагманам аграпрамысловага комплексу вобласці.На павышэнне прадукцыйнасці працы нацэлены кіраўнікі гаспадаркі «Княж» (Шаркаўшчынскі раён) Уладзімір Будо, «Каралі» (Глыбоцкі раён) Аляксей Абрамчык, якім узгоднена падаўжэнне кантрактаў. У гэтых арганізацый таксама ёсць рэзервы для ўмацавання эканамічных пазіцый. У прыватнасці, у сегменце жывёлагадоўлі дамінаваць павінны аптымальныя ўмовы для ўтрымання жывёлы, каб жывёлы змаглі ў поўнай меры рэалізаваць свой генетычны патэнцыял. Аграрная арыфметыка завязана на збалансаваных рацыёнах кармлення, іх пажыўнай каштоўнасці, і, як следства, — вытворчасці малака. А гэта стратэгічны прадукт, які на працягу усяго года застаецца гарантам стабільнай выручкі.
Ёсць свой упэўнены вытворчы почырк у Міёрскага камбікормавага завода. Пад кіраўніцтвам Сяргея Матвеева арганізацыя за кошт нарошчвання аб'ёмаў прадукцыі ўпэўнена паднялася ўверх у табліцы вытворча-эканамічных паказчыкаў сярод аналягічных арганізацый. Істотны рывок наперад зроблены ў збытавой дзейнасці. Але разам з тым Мікалай Шарстнёў абазначыў галоўную адзнаку на карце развіцця завода — выпуск таго аб'ёму прадукцыі, які дазволіць цалкам загрузіць уласныя вытворчыя магутнасці, а таксама забяспечыць патрэбы сельзгасарганізацый, якія ўваходзяць у сыравінную зону.
Павелічэнне аб'ёмаў пасяўных плошчаў лёну і вытворчасці прадукцыі для максімальнай загрузкі Аршанскага льнокамбіната, пашырэнне геаграфіі экспартных паставак — місія Арэхаўскага льнозавода на чале з Паўлам Кіжло. Ацэньваючы працу прадпрыемства, Мікалай Мікалаевіч падкрэсліў, што патэнцыял гэтай спрадвечна славянскай сельгас культуры не цалкам раскрыты: адходы льнапрадпрыемства трэба выкарыстоўваць для паглыбленай перапрацоўкі. Бо, да прыкладу, за мяжой такі прыём шырока ўжываецца ў многіх галінах і прыносіць нямалыя даходы. Мікалай Шарстнёў арыентуе льнозавод запоўніць вытворчую нішу дадатковымі напрамкамі, што дазволіць значна
умацаваць фінансавыя «мышцы» прадпрыемства. Трэба скарыстацца сітуацыяй, калі сусветныя рынкі пачынаюць ажываць пасля працяглага застоя, звязанага з пандэміяй каранавіруса. Заваяваўшы плацдарм у выглядзе новых рынкаў збыту, важна не толькі за іх зачапіцца, нарошчваць прысутнасць, але і ўтрымліваць спажывецкі інтарэс.
Перагортваючы гэту кадравую старонку, кіраўнік вобласці падбадзёрвае кіраўнікоў дзейнічаць па-гаспадарску, рашуча, але не па накатаннай. Трансфармацыя метадаў кіравання неабходна: эканоміка зараз самы важны напрамак.
Вольга
БУЛАВКА,
галоўны
спецыяліст
галоўнага
упраўлення ідэалагічнай работы
і
па справах моладзі
Віцебскага
аблвыканкама.