Кадравы дзень: Мікалай Шарснёў узгадніў падаўжэнне кантракту дырэктару сельгаспрадпрыемства «Выдрея»

Мабыць, яшчэ ніколі за ўсю гісторыю кадравых дзён іх не праводзілі, разглядаючы пытанні толькі ў дачыненні да адной кандыдатуры. Менавіта ў такім фармаце прайшоў цяперашні. На коне – узгадненне падаўжэння кантракту дырэктару сельгаспрадпрыемства «Відрэя» Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі Кірылу Пруднікаву. А папярэднічаюць парадак дня гаспадарчыя і кіраўніцкія пралікі як з боку сельгаспрадпрыемства, так і яго інвестара.

З гэтай прычыны яшчэ месяц таму на адным з кадравых дзён старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў адклаў разгляд гэтага пытання — вынікі працы арганізацыі атрымалі няўд. На працягу некалькіх гадоў «Відрэі» не ўдаецца выйсці на станоўчую дынаміку вытворчых і эканамічных паказчыкаў. А яны ніжэйшыя за сярэднеабласныя. Слабых бакоў нямала. Сёлета ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых у амбарнай вазе склала 27 цэнтнераў на круг. Кіраўніка настаўляюць: каб атрымліваць больш – трэба своечасова пасеяць, падкараміць, правесці неабходныя ахоўныя мерапрыемствы.

Ёсць шэраг недапрацовак і ў жывёлагадоўлі. Сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы не дасягаюць і 500 грам, сярэдні надой малака – парадку трох з паловай тысячы кілаграм. Па падліках спецыялістаў, сельгаспрадпрыемства ў дзень губляе каля 2 тон малака. А бо гэты прадукт — стабільная крыніца даходу на працягу года. У надоях засяроджана ўсё: праца са статкам, трывалая кармавая база. Такія раскладкі па схеме тэхналогій і рэгламентаў вымушаны рабіць кіраўнікі абласнога звяна, каб паказаць, дзе губляюцца грошы і чаму храмае аграрная эканоміка. Вердыкт такі: сельгасарганізацыя «завісла» ў цісках дэфіцыту прадпрымальнасці, таленавітых спецыялістаў. Адзначана і недастатковая праца з боку інвестара – Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі, якое, на думку ўдзельнікаў кадравага дня, займаецца толькі тушэннем гарачых пытанняў, а не рэальным укладаннем у развіццё сельгаспрадпрыемства. У выніку няма належнай аддачы, канстатуе кіраўнік вобласці.

У прыклад граматнага гаспадарання Мікалай Шарстнёў прыводзіць шэраг арганізацый, якія знаходзяцца пад крылом інвестара,якія пры гэтым дэманструюць годныя вынікі. Сярод іх – «Мазалавагаз». Калі было прынята рашэнне аб яго далучэнні да УП «Віцебскаблгаз», ад каровы тут даілі ўсяго дзве тысячы кілаграмаў малака, а збожжа збіралі па 20 цэнтнераў з гектара. Праз год прадукцыйнасць статка і ўраджайнасць павялічыліся амаль удвая. Сёння па гэтых і многіх іншых паказчыках гаспадарка істотна умацавала свае пазіцыі, таму знаходзіцца на верхніх радках аграрнага рэйтынгу. Сакрэтам поспеху падзяліўся запрошаны на кадравы дзень намеснік генеральнага дырэктара па прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці УП «Віцебскаблгаз» Канстанцін Пачэпка.

Па яго словах, «Мазалавагаз» навучылася працаваць з прыбыткам. Падстаўляе плячо і інвестар, укладваючы сродкі пераважна ў будаўніцтва жывёлагадоўчых аб'ектаў, набыццё тэхнікі. А гэта акупляецца салідным прыростам прадукцыі. Шануюць на прадпрыемстве кожны кілаграм атрыманага малака. Выкарыстанне робатаў у працы толькі павышае эфектыўнасць сельгасвытворчасці. У прыватнасці, за 11 месяцаў бягучага года сярэдні надой малака на карову склаў 8401 кілаграм. У цэлым у структуры выручкі на «белае золата» прыпадае звыш 70 працэнтаў. Акрамя гэтага, штогод у гаспадарцы павышаецца культура земляробства, што дазваляе традыцыйна атрымліваць добры ўраджай. Актыўна ўкараняюць новыя методыкі і распрацоўкі. Шмат у чым стаўка робіцца на лічбавыя тэхналогіі, якія сталі добрым падспор'ем для аграрыяў. Як адзначыў Канстанцін Пачэпка, «Мазалавагаз» стане вытворчай пляцоўкай, дзе будуць адточвацца элементы тэхналогіі дакладнага земляробства пры падтрымцы адпаведнай лабараторыі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. На прадпрыемстве зацікаўлены ў прыцягненні перспектыўнай маладой рабочай сілы. Менавіта таму не спыняецца супрацоўніцтва з вядучымі навучальнымі ўстановамі вобласці і краіны. Студэнты паралельна з вучобай могуць вывучаць магчымасці сучаснай сельгасвытворчасці і практыкавацца. Стаўку робяць і на матывацыю працы праз прывабную сістэму матэрыяльнага стымулявання. Прафесіяналы сваёй справы прызацікаўленасці ў канчатковым выніку і павелічэнні паказчыкаў могуць запрацаваць да дзвюх тысяч беларускіх рублёў. Усе гэтыя падыходы старшыня аблвыканкама заклікае праецыраваць у дзейнасці «Выдрэі».

Рашэнне аб узгадненні Кірылу Пруднікову працягнення кантакту далося нялёгка: думкі ўдзельнікаў кадравага дня разышліся – і кожны, прыводзячы свае аргументы «за» альбо ««супраць», быў правы па-свойму. Канчатковую кропку ў дыскусіі паставіў Мікалай Шарстнёў. Подпіс кіраўніка вобласці ў графе «узгоднена» стаў раўназначным шанцу, які дадзены менеджару, каб даказаць сваю здольнасць на працягу года зрабіць якасна новы рывок і надаць рытмічнасць працы прадпрыемства па ўсіх напрамках. Адным са стратэгічных момантаў на гэтым шляху стане створаная па даручэнні старшыні аблвыканкама праграма эканамічнага развіцця гаспадаркі. У ёй тактычныя крокі: ад будаўніцтва новай фермы да закупкі ўгнаенняў, тэхнікі. Выкананне яе пунктаў павінна быць узведзена ў культ. Прырастаць аб'ёмнымі паказчыкамі трэба і за кошт пашырэння плошчаў сельгасугоддзяў. Сённяшніх трох тысяч гектараў недастаткова для рэнтабельнай вытворчасці, упэўнены першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Уладзімір Машэра.

Мікалай Шарстнёў нацэлівае Кірыла Пруднікова дзейнічаць не стыхійна, а па сістэмным плане. Развіццё лідарскіх якасцей, асабістая адказнасць, самадысцыпліна будуць вельмі дарэчы – за ім пойдзе і калектыў. А гэта значыць, што сёння прадпрыемства са сваімі слабымі бакамі ўжо заўтра можа стаць флагманам сельгасвытворчасці.

Вольга БУЛАВКА,
галоўны спецыяліст
галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы
і па справах моладзі
Віцебскага аблвыканкама.