Кадравы дзень: новыя намеснік старшыні Глыбоцкага райвыканкама, дырэктар ААТ «Паставымэбля», ААТ «Варапаеўскі ДОК»
- Галоўнае, - падкрэсліў Мікалай Мікалаевіч, - каб дзеці атрымлівалі годную адукацыю. Гэтаму падпарадкавана ўсё. Калі зачыняецца школа, то дзяцей павінны вазіць толькі ў лепшую, а не ў такую ж. З падвозам праблем няма. Першасным для аптымізацыі з'яўляецца не скарачэнне выдаткаў, а прафесійны падыход да навучання хлопцаў.
Нямала важна, раз'ясняць людзям усе новаўвядзенні, каб яны іх разумелі і прымалі. Таксама намесніку старшыні неабходна арганізаваць працу па ўдасканаленні ўжо створанай у раёне спартыўнай базы. На набыццё трэнажораў не патрабуюцца вялікія затраты, затое якая карысць для людзей. Спартыўныя збудаванні павінны быць прывабнымі і для дарослага насельніцтва, і для дзяцей.
Пры прызначэнні Сяргея Лацецкага дырэктарам ААТ «Паставымэбля» старшыню ў першую чаргу цікавіла, якія праблемы характэрны для стабільна працуючага прадпрыемства? У цяперашні час вытворчасць загружана, працуе ў тры змены, рэнтабельнасць расце. Але пры паглыбленым падыходзе Мікалай Шарстнёў звярнуў увагу на нізкі ўзровень выручкі ад рэалізацыі прадукцыі. Неабходна сабекошт прадукцыі раскласці па ўсіх артыкулах і знайсці новыя магчымасці для зніжэння выдаткаў.
- Такое даручэнне Кіраўніка дзяржавы, - падкрэсліў старшыня. – Акрамя асноўнаганапрамкі – выпуска школьнай і вучнёўскай мэблі, трэба развіваць вытворчасць іншай запатрабаванай прадукцыі.
Новыкіраўнік і ў акцыянерным таварыстве «Варапаеўскі ДОК» Пастаўскага раёна. Мікалай Чарнушэвіч раней працаваў на розных пасадах у Дэпартаменце па меліярацыі і воднай гаспадарцы, Праўленні Белкаапсаюза, ТАА «АБВ-БЕЛ» у г.Мінску.
Варапаеўскі ДОК мае высокую крэдыторскую запазычанасць, якую трэба рэгулярна выплачваць. Пастаўлена задача нарошчваць вытворчасць новых відаў прадукцыі, каб мець добры выручку, праводзіць мадэрнізацыю, накіраваную на змяншэнне сабекошту прадукцыі, усталяваць сушыльныя камеры. Камбінат увайшоў у склад дзяржаўнага аб'яднання «Віцебскпрам», кіраўніцтва якога (генеральны дырэктар А.С.Машчанка) удзельнічае ў планаванні эфектыўнага развіцця прадпрыемства.
Шмат пытанняў эканамічнага і дысцыплінарнага парадку да калектыву КУСХП «Асвейскі» Верхнядзвінскага раёна, якія трэба будзе вырашаць новаму кіраўнікуСяргею Нарубіну. Старшыня аблвыканкама нацэліў дырэктара на павышэнне эфектыўнасці жывёлагадоўчага напрамку ў гаспадарцы, паляпшэнне кармавой базы, павышэнне шчыльнасці жывёлы. Падобныя задачы пастаўлены і перад дырэктарам ААТ «Камсамольская праўда» Талачынскага раёна Андрэем Лісавым.
Пры працягненні кантракту генеральнаму дырэктару КУП па будаўніцтве і эксплуатацыі меліяратыўных і водагаспадарчых сістэм «Віцебскмеліяводгас» Эдуарду Герасіменку Мікалай Шарснёў запатрабаваў навесці парадак на зямлі. На жаль, часта памылкі пры правядзенні меліяратыўных работ закладваюцца яшчэ на стадыі праектавання. Каб іх было менш, а яшчэ лепш – пазбегнуць, неабходна праекціроўшчыкам сверыць свае планы з практыкамі, кіраўнікамі гаспадарак. На наступны год на культурна-тэхнічныя работы плануецца вылучыць бюджэтныя грошы. Асаблівую ўвагу генеральнаму дырэктару даручана надаць добраўпарадкаванню набярэжнай у г. Браславе.
Зямля – наша карміцелька, паважлівае і шаноўнае стаўленне да яе акупіцца сторыцай. Будзе парадак на зямлі – будзем і мы багацейшыя.
Святлана ДЗЕДЗІНКІНА, галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.