Кадравы дзень: новы галоўны архітэктар вобласці, гендырэктар ААТ «Віцебскдрэў», першы намеснік старшыні Верхнядзвінскага райвыканкама
Генеральным дырэктарам ААТ «Віцебскдрэў» прызначаны Юрый Дайлін. «Віцебскдрэў» - роднае для яго прадпрыемства, тут Юрый Уладзіміравіч пачынаў свой працоўны шлях ад станка, доўгі час працаваў начальнікам аддзела камплектацыі, з 2012 года - намеснік генеральнага дырэктара. Для Мікалая Шарстнёва важна, каб новы кіраўнік меў поўную яснасць і ўпэўненасць, што пастаўленыя перад дрэваапрацоўчым прадпрыемствам задачы будуць вырашаны. Завод павінен быць загружаны на 100%, нарошчваць выпуск пліт ДВП і МДФ, павялічыць аб'ёмы вытворчасці піламатэрыялаў, якія ў асноўным пастаўляюцца на экспарт. Але для таго, каб павялічыць цану прадукцыі, мець большую выгаду, варта атрымаць спецыяльнае кляймо EPAL - фітасанітарны штэмпе, нанясенне якога кажа пра тое, што пры вытворчасці не было дапушчана ніякіх памылак і паддон адпавядае ўсім стандартам і патрабаванням.
- Ёсць тавар - знойдзецца купец, - нагадвае старшыня аблвыканкама народную мудрасць. - Неабходна накіроўваць усе намаганні на рэалізацыю прадукцыі - іншага не дадзена.
Дырэктарам Віцебскага абласнога прадпрыемства аўтасэрвісу і гандлю стаў Андрэй Бейбулатаў, раней працаваў дырэктарам ТАА «Віцебскаўтасіці». Яму давядзецца пачаць з навядзення парадку на ўчастках, падцягнуць эканамічныя паказчыкі. Мікалай Шарстнёў звярнуў увагу на нізкую прадукцыйнасць працы, малую выручку на аднаго працаўніка, нізкую рэнтабельнасць. Трэба змагацца за рынак паслуг, прапаноўваць новыя віды, апярэджваючы канкурэнтаў.
На пасаду намесніка старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама - галоўнага архітэктара вобласці прадстаўлены Юрый Выжыкоўскі. 10 гадоў ён адпрацаваў у Інстытуце Віцебскграмадзянпраект, апошнія два з паловай гады ўзначальваў архітэктурна-планіровачную майстэрню. На думку намесніка старшыні аблвыканкама Уладзіміра
Белоуса, яго вопыт будзе запатрабаваны на новай працы. Галоўны архітэктар, па сутнасці, пакідае адбіткі пальцаў на многіх будаўнічых аб'ектах вобласці, яго прафесійнае меркаванне мае значэнне для развіцця будаўнічай галіны рэгіёна.Па-новаму трэба будзе выбудоўваць працу аграпрамысловага комплексу першаму намесніку старшыні – начальніку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Верхнядзвінскага райвыканкама Васілю Шылаву. Ён змяніў на гэтай пасадзе Уладзіміра Быкава (прызначаны старшынёй Расонскага райвыканкама). Цікава, што Шылаў, таксама, як і раней Быкаў, быў дырэктарам ААТ «Нурава» (адна з лепшых гаспадарак у раёне). Мікалай Шарснёў запатрабаваў ад новага кіраўніка змяніць падыходы раённай агранамічнай службы, выхад прадукцыі раслінаводства на 1 гектар сельгасугоддзяў трэба павялічыць удвая, стварыць адпаведную кармавую базу для жывёлагадоўлі, павялічыць прывагі жывёлы.
- У земляробстве патрэбны толькі сучасныя падыходы, - кажа Мікалай Мікалаевіч. – Нельга выкарыстоўваць тэхналогіі дваццацігадовай даўнасці. Хочаце крочыць у нагу з часам – укарайце найноўшыя распрацоўкі. Дырэктарам гаспадарак для гэтага дадзена поўная свабода.
Тэма павышэння прадукцыйнасці поля была працягнута і пры прызначэнні дырэктараў Пастаўскага райаграсэрвісу (дырэктар Дзмітрый Януковіч) і племянной гаспадаркі «Азерцы» Глыбоцкага раёна (дырэктар Сяргей Мушкат). Адзін з фактараў, які павінен спрыяць гэтаму – правільны падбор тэхнікі для апрацоўкі глебы. Старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Івану Фёдараву даручана ўзяць пад асабісты кантроль пытанні тэхнічнай аснашчанасці малых гаспадарак тыпу ААТ «Пастаўскі райаграсэрвіс».
Свае асаблівасці і ў гаспадаркі «Жвірнянка» Шаркаўшчынскага раёна (дырэктар Пётр Ананька). Трэба своечасова, хутка і якасна апрацаваць вялікія аб'ёмы сугліністых плошчаў. Посевная ў раёне праходзіць у экстрэмальных умовах, каб укласціся ў тэрміны не хапае людзей і тэхнікі. Кіраўніцтва вобласці лічыць, што ў раёне і ў дадзенай гаспадарцы, у прыватнасці, неабходна прымаць
Канкрэтныя рашэнні па аптымізацыі затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі, укараняць сучасныя тэхналогіі, каб пры любых умовах надвор'я працаваць эфектыўна. Як далажыў Пётр Ананька, для ўмацавання кармавой базы ў гаспадарцы пераходзяць на закладку доўгатэрміновых пашаў.Святлана ДЗЕДЗІНКІНА, галоўны спецыяліст галоўнага упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.