Кадравы дзень: узгоднена прызначэнне двух намеснікаў старшыні Аршанскага райвыканкама, старшыні абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, намесніка кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Віцебска, дырэктара "Маналіта"
Кадравы дзень, які прайшоў на гэтым тыдні ў старшыні Віцебскага аблвыканкама Мікалая Шарснёва, можна назваць адгалоскам аршанскіх падзей. Нядаўні візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі паказаў: раён, які павінен быў стаць эталонам для развіцця рэгіёнаў усёй краіны, на справе паказаў прыклад невыканання абавязкаў мэнэджарамі розных рангаў. Таму фарміраванне новай генерацыі кіраўнікоў у раёне стала заканамерным рашэннем пасля рэзананснай аршанскай інспекцыі.
Устараняць іржу са старога кіраўніцкага механізму з мінулага тыдня ўзяўся новы старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Ісачэнка. Каманду мясцовай вертыкалі ўлады папоўнілі яго новыя намеснікі: Канстанцін Селіванаў і Віктар Калачоў, якія адгэтуль будуць курыраваць сферы ЖКГ і будаўніцтва, а таксама сацыяльны блок адпаведна. З кожным з прызначаных — грунтоўная і дэталёвая размова. Па сутнасці, падобны дыялог на кадравым дні — ужо даўно ўсталяваная практыка і працяг аналізу працы розных галін. Безумоўна, выкрываць нарывы трэба, бо толькі так можна спыніць запаленчы працэс.
Кадравыя рашэнні ўзважаныя. Канстанцін Селіванаў у мінулым узначальваў аддзел архітэктуры і будаўніцтва Аршанскага райвыканкама, быў намеснікам дырэктара ў мясцовым упраўленні капітальнага будаўніцтва. Таму з новым мэнэджэрскім партфелем нацэлены на сістэмнасць у працы па павышэнні эфектыўнасці, рэнтабельнасці, фінансавага стану падпарадкаваных арганізацый. Сярод прыярытэтных задач — і навядзенне парадку. Мікалай Шарснёў звяртае ўвагу, што Аршаншчына не павінна быць тэрыторыяй кантрастаў, парадак павінен быць усюды: ад прыдамавых участкаў і цэнтральных вуліц да кожнай вытворчасці.
Не навічок у дзяржаўнай сістэме і Віктар Калачоў — парадку 15 гадоў працаваў у аддзеле арганізацыйна-кадравай працы райвыканкама. Яму даручана больш дэталёва распрацаваць інструментарый, які надасць сацыяльнай сферы раёна новае дыханне. Так, размова ішла аб павышэнні прадукцыйнасці працы, умовах для замацавання кадраў, выхадзе падпарадкаваных арганізацый на стабільную бязстратную
працу. Пры прапрацоўцы гэтых элементаў у звяне развіцця рэгіёна, па словах Мікалая Мікалаевіча, важна вывучаць меркаванне насельніцтва, якое можа істотна паўплываць на прыняцце альбо карэкціроўку кіраўніцкіх рашэнняў.Вывесці ААТ «Аршааграпраммаш» з эканамічнай «дэпрэсіі» праз павышэнне рэнтабельнасці, чыстага прыбытку трэба будзе новаму дырэктару Аляксандру Лапцінскаму.
Прызначаным у Оршы давядзецца наганяць страчаны час. Наперадзе – вялікая праца, і давесці яе да канца – справа гонару. Развіццё раёна павінна стаць і прыкладам антыкрызіснага кіравання, і выконваць даручэнні трэба не столькі дзеля паляпшэння эканамічных паказчыкаў, колькі дзеля таго, каб людзі аддавалі перавагу жыць і працаваць тут, на сваёй малой радзіме. Таму Мікалай Шарстнёў звяртае ўвагу: галоўным крытэрыем ацэнкі новага кіраўніцкага складу стане дабрабыт аршанцаў і здольнасць эфектыўна вырашаць іх праблемы.
На пасаду старшыні абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя узгоднены першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Віцебска Віктар Галанаў. Наколькі разнастайная прырода Віцебшчыны, настолькі шырокія і задачы. Так, зямля падарыла паўночнаму рэгіёну краіны маляўнічыя прасторы, паглядзець на якія едуць турысты. Таму ўсё трэба падтрымліваць у належным стане. І зноў кіраўнік вобласці вяртаецца да тэмы навядзення парадку. Гэта стан дворыкаў і дарог, у тым ліку на ўскраінах населеных пунктаў. Актуальнымі застаюцца пытанні барацьбы з баршчэўнікам, рэкультывацыі кар'ераў, зямель, вызваленых пасля зносу старых будынкаў, гаспадарчых аб'ектаў. Ёсць над чым працаваць і ў сферы абыходжання з адходамі. Ушчыльную старшыня аблвыканкама даручыў заняцца экалогіяй гарадоў, у прыватнасці абласнога цэнтра, і заклікаў комплексна падысці да пераўтварэння сталіцы Прыдзвіння за кошт ландшафтнага дызайну, азелянення.
Эканамічны профіль у адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Віцебска будзе курыраваць Алена Барздыко. Яе кіраўніцкі патэнцыял вядомы: працяглы час працавала
у падатковай сістэме ў Верхнядзвінскім раёне, апошнія 6 гадоў — намеснік старшыні райвыканкама. На новай пасадзе трэба будзе адшукаць рэзервы і структураваць прыярытэты ў развіцці Кастрычніцкага раёна. Неабходна ўплываць на прадпрымальніцкую актыўнасць, фарміраванне ўстойлівага інвестыцыйнага клімату. Аднак прыступаць да новых абавязкаў кіраўнік вобласці не спяшае: на Верхнядзвіншчыне неабходна завяршыць працу па падрыхтоўцы да святкавання абласных «Дажынак».Аляксандр Шумахер, экс-намеснік дырэктара па эканоміцы і фінансах ААТ «Віцебскі завод радыёдэталяў «Маналіт», узгоднены на пасаду кіраўніка прадпрыемства. Ён мае намер умацаваць пазіцыі арганізацыі як найбуйнейшага вытворцы шматслаёвых (маналітных) керамічных кандэнсатараў у СНД. У планах дырэктара — прапрацоўка пытання аб перадачы ў уласнасць завода дзіцячага аздараўленчага лагера «Чайка».
Новыя дырэктары ва УП ЖКГ Расонскага і Шумілінскага раёнаў: Сяргей Несцераў і Аляксей Шпакоў.Кожны з іх мае досвед працы ў гэтай сістэме. Таму лічаць апраўданым правіла: ад выразнасці і зладжанасці ў працы залежаць у канчатковым выніку якасць і паўнату жыццезабеспячэння насельніцтва раёна камунальнымі паслугамі. Сярод прыярытэтным напрамкаў, якія агучаны кіраўнікам, а таксама дырэктару УП ЖКГ Пастаўскага раёна Ільі Глушонку, якому ўзгоднена падаўжэнне кантракту, праца над зніжэннем выдаткаў. Улічваць трэба і тое, каб максімальная эканомія затрат не адбілася на якасці і аб'ёме аказваемых паслуг.
На павышэнне эфектыўнасці вытворчасці ўказана новаму дырэктару гаспадаркі «Мнюта» Глыбоцкага раёна Сяргею Абіралу, а таксама кіраўнікам прадпрыемстваў «Красналукскае» Чашніцкага раёна Уладзіміру Касцюкову і «Прыдняпроўскі» Дубровенскага раёна Валерыю Пыркіну, якім падаўжэнне кантракту. Кожны з іх разумее: ураджай – агульная справа, у якой не бывае дробязей. І формула вядомая: якасна пасеяць, па-гаспадарску выгадаваць, прыбраць у тэрміны і без страт. Яшчэ адзін найважнейшы сегмент арганізацый — малочная жывёлагадоўля. Якасць сыравіны
патрабуюцца ідэальныя, і менавіта «малочныя» грошы — вырашальны рычаг эканомікі гаспадаркі. Мікалай Шарснёў нагадвае аграмэнэджарам: прадпрыемства працуе добра там, дзе адчуваецца рука гаспадара. Тады і сяло стане апорай будучыні.
Узгадненне падаўжэння кантракту падпісана дырэктару ПКУП «Біямехзавод бытавых другасных рэсурсаў» Сяргею Сямёнычаву. У планах – запуск новых ліній. Кіраўнік пралічвае наперад: такая праца палепшыць эканамічныя паказчыкі завода, знізіць негатыўны ўплыў на экалагічную абстаноўку ў рэгіёне.
У словах напутлівых, адрасаваных усім кіраўнікам, прагучаў прынцып «сем разоў адмерай, адзін – адрэж». І не выпадкова, бо часта абдуманыя рашэнні б'юць бумерангам. Мікалай Мікалаевіч падкрэсліў: з кіраўнікоў на месцах попыт сур'ёзны. Можа таму іх працу кіраўнік вобласці ў дадатак параўнаў з воінскай службай.
Вольга БУЛАВКА,
галоўны
спецыяліст
галоўнага
упраўлення ідэалагічнай работы
і па справах
моладзі
Віцебскага
аблвыканкама.