Кадравы дзень: узгоднена прызначэнне першага намесніка старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама, намесніка старшыні Віцебскага райвыканкама
Ад кропкавых да маштабных — спектр задач, пастаўленых у рамках кадравага дня старшынёй Віцебскага аблвыканкама Мікалаем Шарснёвым новым назначаным і дзеючаму дырэктарскаму корпусу, закрануў усе напрамкі іх дзейнасці. Вялікая і адкрытая размова з кіраўніком вобласці стала адпраўной кропкай у працы для кіраўнікоў.
Удасканальваць сістэму будаўнічай індустрыі ў рэгіёне з улікам сучасных умоў трэба новаму першаму намесніку старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама Ігару Галыне, экс-намесніку дырэктара па камерцыйных пытаннях ТАА «Вітторгпрам». Ён разумее: будаўніцтва — тая галіна, вынікі працы якой агульнабачныя.
— Ва ўмовах трансфармацыі эканомікі будаўнічых арганізацый дзейнасць, накіраваная на зніжэнне выдаткаў, кошту выкананых работ і не пагаршаючая пры гэтым якасных характарыстык аб'екта, запатрабавана і канкурэнтаздольна. Неабходна актыўна шукаць новыя рынкі збыту, прапаноўваць свае паслугі за мяжой, удзельнічаць у тэндарах, — адзначыў Мікалай Шарснёў.
Гатоўнасць вырашаць падобныя пытанні, у першую чаргу, залежыць ад менеджэрскіх здольнасцей. Аднак на практыцы большасць галіновых прадпрыемстваў рэалізоўвае праекты, не выходзячы за межы свайго рэгіёну. Такім удзельнікам будаўнічага комплексу неабходна ламаць стэрэатыпы ў працы. Рука кіраўніка павінна быць на пульсе сучасных тэндэнцый.
На пасаду намеснік старшыні Віцебскага райвыканкама па эканоміцы узгоднена Алена Студзянцова, якая змяніла на гэтай пасадзе Віктара Дарожкіна, цяпер старшыню Віцебскага раённага Савета дэпутатаў. Яе кіраўніцкі патэнцыял вядомы: на працягу апошніх 10 гадоў займала аналагічную пасаду на Аршаншчыне. На пытанне старшыні аблвыканкама, за кошт чаго Віцебскі раён з удзелам новага кіраўніка будзе прырастаць, упэўнена асобіла карціну рэалій. Сёння эканоміку рэгіёну фарміруюць пераважна сельскагаспадарчыя арганізацыі. Алена Студзянцова лічыць важным развіццё прадпрыемстваў яшчэ і ў сферы гандлю і паслуг, бачыць рэзервы ў зніжэнні ўсіх відаў затрат. Істотныя кропкіасновы ёсць у павышэнні выніковасці ўцягвання ў эканамічны абарот неэфектыўна выкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці. Яшчэ адна тэма, якая стварае перадумовы для доўгатэрміновага росту, — паляпшэнне інвестыцыйнага клімату як мінімум сярод дзяржаў-суседзяў.
Якаснай работы чакае Мікалай Шэрстнёў ад новага дырэктара Каханаўскага УПП ЖКГ «Каханава-ЖКГ» Талачынскага раёна Сяргея Квяткевіча. Вотчына для яго знаёмая — уся працоўная біяграфія звязана з ЖКГ. Апошнія 9 гадоў працаваў галоўным інжынерам прадпрыемства. Ён не па чутках ведае, што камунальная сістэма ў цэлым — лакмусавая паперка: паказвае, наколькі выразна функцыянуе велізарны механізм, ад якога залежыць камфорт чалавека. Галоўны акцэнт — змяншэнне кошту цеплавой энергіі, спажыванай насельніцтвам. Ужо нікому не трэба даказваць, што праца на мясцовых відах паліва сябе апраўдала — сабекошт ніжэйшы. Дзёран, якія на Талачыншчыне выкарыстоўваюцца для кацельняў, хоць і каштуюць танней за дранку ў разліку за кубаметр, але энергакрыніцы, якія працуюць на апошняй, больш эфектыўныя і эканамічна выгадныя. Сяргею Квяткевічу трэба будзе вырашыць «камунальнае ўраўненне»: набыць у лізінг драбовую ўстаноўку, каб самім вырабляць дранку.
ВыводзіцьКУСХП «Відзаўскі» Браслаўскага раёна на новы ўзровень Мікалай Мікалаевіч даверыў Уладзіславу Бейнару. Выпускнік Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта амаль год адпрацаваў на прадпрыемстве галоўным інжынерам. Таму пераход маладога мэнэджара ў кабінет дырэктара гаспадаркі інакш як імклівым кар'ерным узлётам не назавеш. Намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Аскерка не хавае: гаспадарка няпростая. Недахоп спецыялістаў, даўгавыя абавязацельствы і тэхналагічныя пралікі не дазваляюць арганізацыі скласці стройную піраміду вытворча-эканамічных паказчыкаў. Маладому кіраўніку даручана ў першую чаргу засяродзіць увагу на павышэнні сярэднесутачных прыростаў, таварнасці малака, надояў ад каровы. Хоць у прызначанага і невялікі досвед, але жаданне працаваць ёсць. Ролю лідара ў арганізацыі вызначае многае. Кіраўнік рэгіёну нагадаў патрабаванне,
адресаваным камітэту па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама: новых кіраўнікоў не кідаць, а дапамагаць.Узгоднена прызначэнне Аляксандра Шокеля на пасаду дырэктара ПУП «Міёрскі мясакамбінат». Прадпрыемства павялічыла аб'ём вытворчасці прадукцыі, выйшла на чысты прыбытак, загружана амаль на 100 %. Генеральны дырэктар ГА «Віцебскі канцэрн «Мяса-малочныя прадукты» Віктар Славецкі, характарызуючы працу мясакамбіната, агучыў перспектыўны напрамак па нарыхтоўцы, перапрацоўцы грыбоў, дзікарослых ягад для далейшага экспарту, тым больш што халадзільныя магутнасці прадпрыемства дазваляюць сёння весці гэту працу. Мікалай Мікалаевіч падтрымаў ініцыятыву, падкрэсліўшы, што з яе ўкараненнем у арганізацыі з'явіцца дадатковы заробак. Задача — старанна узважыць на вагах эканомікі новы від дзейнасці, заняцца пошукам рынкаў збыту.
Адзначаючы станоўчую дынаміку УПП «Ужыца-Агра» Верхнядзвінскага раёна, кіраўнік вобласці падпісаў падаўжэнне кантракту дырэктару Аляксею Гарбулю. Кіраўнік мае намер умацоўваць пазіцыі і не спыняцца на дасягнутым. Расстаўляючы прыярытэты на карце развіцця арганізацыі, ён плануе пашырыць плошчу сельгасугоддзяў. У графе заданняў — захаванне даведзенай структуры пасяўных плошчаў, што дазволіць павялічыць кармавую базу, дасягнуць паказчыкаў у надоях малака.
Цяжкі партфель задач атрымаў Дзмітрый Януковіч — дырэктар ААТ «Пастаўскі раёнаграсэрвіс». Сумленна трэба ўзяцца за працу з кадрамі, асабліва з тэхнікамі-асемянатаркамі. Бо якасць іх працы вызначае поспех малочнай вытворчасці.
Вынікам кадравага дня стала абмеркаванне падыходаў па змене схемы аплаты працы ў жывёлагадоўчай галіне. Дарэчы, гэту тэму неаднаразова ўздымаў кіраўнік вобласці. Такі крок абумоўлены: жывёлагадоўля рэгіёна адчувае дэфіцыт кваліфікаваных, высокапрафесійных кадраў, у тым ліку і маладых. Адна з галоўных прычын сітуацыі, якая склалася — неадпаведнасць умоў працы яго вынікам і зарплаце. Плануецца, што карэкціроўцы ў бок павелічэння ў
два разы падвергнуцца аклады заатэхнікаў, ветэрынарных урачоў, загадчыкаў фермамі, тэхнікаў-асемянатар. Усё будзе залежаць ад канкрэтных вынікаў: напрыклад, калі зафіксаваны рост надояў, прывесаў, аб'ёмаў рэалізаванай прадукцыі — надбаўка гарантавана. Пры такім раскладзе можна зарабіць парадку 2 тысяч рублёў і вышэй. Такая новацыя пачне прыжывацца пасля шматузроўневых працэдур узгадненняў. Не выключана, што аналагічныя падыходы закрануць іншых работнікаў галіны. А гэта ў аграсектары добры трамплін для матывацыі працы.
Вольга БУЛАВКА,
галоўны спецыяліст
галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы,
культуры і па справах моладзі
Віцебскага аблвыканкама.