Кадравы дзень: узгодненае прызначэнне намесніка старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама, кіраўнікоў арганізацый
Чым вышэй па кар'ернай лесвіцы, тым больш адказнасць. Таму, пераступаючы парог кабінета старшыні Віцебскага аблвыканкама Мікалая Шарснёва, кандыдаты на кіруючыя пасады па змаўчанні пераходзяць рубікон.
Стаўку робячы на развіццё будаўнічай сферы рэгіёна, на пасаду намеснік старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама ўзгоднены Сяргей Шматаў, які раней узначальваў турысцка-гасцінічны комплекс «Лучоса». Патрабаванні сённяшняга дня: вырваць гэты сегмент эканомікі з зубоў старых стэрэатыпаў. Бо вынікі — толькі вяршыня айсберга. Базіс тут фарміруюць зніжэнне выдаткаў, экспарт паслуг, удзел у тэндарах. Калі выконваць усе работы са знакам якасці, тады галіновыя арганізацыі выйдуць на ўзлётную паласу, стаўшы больш запатрабаванымі і канкурэнтаздольнымі.
Формула энергіі: выкананне заданняў па энергазберажэнні плюс настойлівасць у дзеяннях выведзена для новага начальніка абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту Вадзіма Селязнёва. Даручаны фронт работы для кіраўніка не новы — больш за 20 гадоў таму жыццёвы шлях прывёў яго ў гэту арганізацыю. Кіраўнік разумее: эфектыўнае выкарыстанне энергурэсурсаў — адзін з асноўных прынцыпаў функцыянавання любога прадпрыемства і жыццядзейнасці чалавека. Таму мае намер узмацніць барацьбу з фармалізмам гаспадарнікаў, якія, ігнаруючы патрабаванні заканадаўства, нерацыянальна марнуюць цеплавую і электрычную энергію. Аднак гэту работу, на думку Мікалая Шарснёва, не павінна зводзіцца выключна да правядзення маніторынгаў і пакарання парушальнікаў. Неабходна больш глыбокае пагружэнне ў тэму: раскласці перад кожнай паднадзорнай арганізацыяй алгарытм дзеянняў па зніжэнні энергаёмістасці прадукцыі.
Шукаць рэзервы эканамічнага развіцця ААТ «Тарфабрыкетны завод Бласлаўскі» з улікам вырашэння задач па павышэнні якасці і канкурэнтаздольнасці тавару трэба будзе новаму дырэктару Сяргею Ракаву. Мадэрнізацыя вытворчай зоны прадпрыемства ідзе не першы год.
Пасля запуску новых магутнасцей, паводле папярэдніх прагнозаў, аб'ёмы вытворчасці торфабрыкету вырастуць на траціну. Дарэчы, у структуры замежных паставак пераважае прыбалтыйскі вектар. Кіраўнік прызнаецца: няпроста ва ўмовах, што склаліся, канкурыраваць на знешнім рынку, у прыватнасці са скандынаўскімі манапалістамі. Старшыня аблвыканкама заклікае новага кіраўніка больш актыўна ўбудоўвацца ў іншыя міжнародныя вытворчыя і збытавыя ланцужкі. А для гэтага важна выкарыстоўваць апошнія распрацоўкі ў галіне тэхналогій вытворчасці, зніжаць затратныя механізмы, усебакова пралічваючы эканамічныя хады наперад.
Узгадненне Рамана Хімянкова на пасаду дырэктара гаспадаркі «Стрынадкі» Глыбоцкага раёна пацягне за сабой змену месца жыхарства. Маладому кіраўніку будзе няпроста. Бо ў паўночным рэгіёне, у адрозненне ад Гомельшчыны, ураджэнцам якой ён з'яўляецца, прыродна-кліматычныя ўмовы найменш спрыяльныя для вядзення сельскай гаспадаркі: сярэднія тэмпературы ніжэйшыя, чым у цэлым па краіне, як і баласць глеб. Сюды варта дадаць малую контурнасць палёў. Дырэктара гэта не палохае. Ён гатовы ва ўмовах, што склаліся, заняцца эфектыўным гаспадараннем. Азнаёміўшыся з становішчам спраў у арганізацыі, Раман Хімянкоў пачне сваю працу з узмацнення кантролю за вытворчай і выканаўчай дысцыплінай.
Да сваіх абавязкаў на пасадзе дырэктара філіяла БДТУ Полацкага дзяржаўнага ляснога каледжа прыступіць Уладзімір Міронаўскі. Кіраўнік адзначае: каледж увесь час трымае руку на пульсе эканомікі рэгіёна і аператыўна рэагуе на патрабаванні рынку працы. У сувязі з гэтым — стопрацэнтны набор і размеркаванне.
Пытанне аб узроўні падрыхтоўкі маладых спецыялістаў для вытворчасці падняў дырэктар ААТ «Віцебскі завод трактарных запасных частак» Алег Шымчанка, які прайшоў працэдуру ўзгаднення кантракту. Рэаліі прадпрыемства такія: ручную працу выцясняюць камп'ютарныя тэхналогіі. Таму ў большасці выпадкаў выпускнікоў даводзіцца перавучваць і рыхтаваць да працы на сучасным абсталяванні. Аднак вобласць ужо пачала планамерныя рухі ў плоскасці выхавання
вытворцаў. Мікалай Шарстнёў не раз падкрэсліваў важнасць пачатай у рэгіёне рэформы: трывалае ўзаемадзеянне ўстаноў прафтэхадукацыі, ССНУ з прадпрыемствамі прамысловасці, сельскай гаспадаркі. Стварэнне такога кластара дазволіць кансалідаваць вытворчы, навукова-адукацыйны, інавацыйны і адміністрацыйны патэнцыялы. Аналізуючы работу завода, старшыня аблвыканкама адзначыў яго станоўчую дынаміку развіцця. Асноўным спажыўцом прадукцыі віцебскага прадпрыемства з'яўляецца Мінскі трактарны завод — туды адгружаецца звыш 60 % выпускаемай прадукцыі. Экспарт у аб'ёме вытворчасці складае каля 30 %. Запчасткі пастаўляюцца ў тыя краіны, дзе працуе беларуская трактарная тэхніка. Самы масавы спажывец за мяжой — Расія.Падаўжэнне кантракту таксама ўзгоднена дырэктару УП ЖКГ Міёрскага раёна Уладзіміру Мецеліцу. Ацэньваючы становішча спраў на прадпрыемстве, намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Белавус звярнуў увагу на адставанне ў выкананні некаторых паказчыкаў, у прыватнасці збору друрасных рэсурсаў. Адным з рашэнняў з'яўляецца матывацыя насельніцтва. У рэспубліцы кропкава пачала прыжывацца практыка, калі камунальнікі прымаюць другасную сыравіну ў кошт аплаты камунальных паслуг. Чаму б гэты досвед не пераняць Віцебшчыне? Мікалай Шарстнёў даручыў адпаведным структурам праецыраваць такую інавацыю ў раёны, выказваючы ўпэўненасць у выніковасці механізму, што ў першую чаргу адбіцца на станоўчай рэнтабельнасці прадпрыемства.
Яшчэ год таму, прызначаючы Дзяніса Душанкова на пасаду дырэктара ААТ «Нурава» Верхнядзвінскага раёна, Мікалай Мікалаевіч звярнуў увагу на неабходнасць перагляду на прадпрыемстве падыходаў у севазвароце. Таму перш чым паставіць подпіс у графе падаўжэння кантракту, кіраўнік вобласці пацікавіўся ходам выканання даручэння. Кіраўнік адзначае: у гаспадарцы імкнуцца прытрымлівацца даведзенай структуры пасяўных плошчаў. Па словах старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Івана Фёдарава, з прыходам кіраўніка ў гаспадарку ключевыя вытворча-эканамічныя
паказчыкі пайшлі ўгару. Гэтаму ёсць сваё тлумачэнне. Вопыт працы на папярэднім месцы працы ў «Шайцерава» — адным з маякоў АПК вобласці, дазваляе рэалізаваць перадавыя падыходы ў «Нурава». Мікалай Шарснёў нацэліў рабіць стаўку на захаванні тэхналогій, бо ў такой камбінацыі закладзены будучы поспех сяла.
Кіраўнікі не адмаўляюць: ім дадзены ўсе казыры, якія неабходныя для нарошчвання «менеджэрскіх цягліц» — паспяховай рэалізацыі вытворчых планаў. А яны не павінны заставацца на паперы, іх трэба аператыўна і вынікова ўвасабляць у жыццё.
Вольга БУЛАВКА,
галоўны спецыяліст
галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай
работы
і па справах моладзі
Віцебскага аблвыканкама.