Кадравы дзень: узгоджана прызначэнне намесніка старшыні Шумілінскага райвыканкама, кіраўніка новага дзяржаб'яднання «Віцебскае ўпраўленне будаўніцтвам»
У працоўным кабінеце старшыні Віцебскага аблвыканкама Мікалая Шарснёва два «пулы» кіраўнікоў: кіраўнікі мясцовай вертыкалі ўлады і арганізацый. Рэпутацыя кожнага, хто пераступае парог узгаднення прызначэння на новую пасаду, павінна быць бездакорнай, а прафесіяналізм — правераны на справе.
Гутарку Мікалай Мікалаевіч пачынае менавіта з мясцовай вертыкалі ўлады, бо перад тымі, хто працуе ў рэгіёнах, сёння стаяць самыя важныя задачы. Асаблівую ролю спецыялістаў, якія вядуць эканамічны напрамак, кіраўнік вобласці падкрэсліваў не раз. І кадравы дзень – не выключэнне.
— Эканаміст — лідар у раёне, свайго роду лакаматыў, які накіроўвае ўсе вытворчасці. Ён павінен працаваць над павышэннем эфектыўнасці, рэнтабельнасці, фінансавага стану арганізацый, — адрасаваў напуццёванне Мікалай Шарснёў узгодненай на пасаду намесніка старшыні Шумілінскага райвыканкама Святлане Цімашэнка.
У эканамічным развіцці Шуміліншчыну трэба ў прамым сэнсе падымаць. Хтосьці і напраўду падумае: не жаночая гэта справа, бо кіраўнік такога рангу замыкае на сабе ўсе сегменты жыццядзейнасці насельніцтва рэгіёну. Але ўсё залежыць ад чалавека, яго ведаў і жадання працаваць, лічыць старшыня камітэта эканомікі аблвыканкама Анжаліка Нікіціна. Адзін з аргументаў на карысць новага кіраўніка — 25-гадовы стаж працы ў раённай падатковай інспекцыі. Таму як ніхто іншы ведае знутры механізм фінансавага папаўнення бюджэту, шмат у чым дзякуючы якому выконваюцца сацыяльныя функцыі. На новай пасадзе трэба будзе адшукаць рэзервы і фарміраваць прыярытэты ў развіцці рэгіёну. Неабходна ўплываць на прадпрымальніцкую актыўнасць. Патрэбен цёплы вецер пераменаў і ў фарміраванні ўстойлівага інвестыцыйнага клімату. Вопыт і азначаныя прызначанаму арыенціры, на думку Анжалікі Аляксандраўны, дапамогуць з новымі менеджэрскімі ўстаноўкамі перазапусціць эканамічны канвеер рэгіёну.
Трансфармацыя патрэбна і ў сістэме меліярацыі. Такая задача стаіць перад экс-кіраўніком прадпрыемства «Віцебскгідрапрамгаспадарка» Сяргеем Самохвалавым, узгодненым на пасаду генеральнага
дирэктара КВУП «Віцебскмеліяводгас» — кіруючая кампанія холдынгу «ВітМелія». Новая сістэма павінна грунтавацца на трох арбітах: культурна-тэхнічных і доглядных работ, а таксама ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы. Мікалай Шарснёў нацэлівае: усе меліярацыйныя мерапрыемствы павінны быць накіраваны на паляпшэнне стану палёў, асабліва каля прыдарожных палос. Калі погляду нават падарожнікаў адкрываюцца пейзажы з пагорыстымі рэльефамі, зараслімі хмызнякамі, гэта зусім не ўпрыгожвае наш рэгіён. Выйсце з сітуацыі — у наданні палям контурнасці, якія дадаткова трэба ўвесці ў гаспадарчы абарот. Бо зробленае захаваецца на гады. Калі сёння прывесці ў парадак зямлю, будзе і хлеб, не сумняваецца кіраўнік вобласці.Глабальнай перабудове падвергся будаўнічы комплекс Віцебшчыны. Высокая энергаёмістасць прадукцыі, незагружаныя вытворчыя магутнасці разам з пытаннямі кадравага забеспячэння — вось няпоўны пералік слабых месцаў у будаўніцтве. Зразумела, што пры такім «букеце хвароб» расці могуць хіба што выдаткі вытворчасці. Таму адной з дзевых мер па аздараўленні сітуацыі стала стварэнне дзяржаўнага аб'яднання «Віцебскае ўпраўленне будаўніцтвам». У адным менеджэрскім «кулаку» сканцэнтруюцца 9 арганізацый, што дазволіць рэалізаваць шматвектарную будаўнічую палітыку: ад праектавання да ўзвядзення аб'ектаў і аказання паслуг. Узначаліць новую структуру Аляксей Гапоненка, пакінуўшы пост намесніка дырэктара Віцебскага ДСК. Задача нумар адзін для прызначанага — сакумуляваць у апараце моцныя кадры і наладзіць дакладнае ўзаемадзеянне ўдзельнікаў унутры аб'яднання. Кіраўнік разумее: без зніжэння выдаткаў вытворчасці складана канкураваць, выйграваць тэндары, атрымліваць аб'ёмы не толькі ў межах вобласці, рэспублікі, але і на знешніх рынках. Не выключана, што свежы погляд мэнэджара на стан спраў дапаможа арганізацыі стаць наймагутнейшым будаўнічым арганізмам.
У склад дзяржаўнага аб'яднання «Віцебскае ўпраўленне будаўніцтвам» увайшлі: Віцебскі ДСК, Інстытут Віцебскграмадзянпраект, Віцебскае абласное архітэктурна-праектнае бюро, Віцебскаблсельгасбуд, Інстытут
Віцебсксельбудпраект, Будаўнічы трэст № 9, Механізаваная калона № 43, Віцебскгандальбуд, Віцебскпраектрэстаўрацыя.
Падаўжэнне кантракту ўзгоднена дырэктару філіяла «Лепельскі МКК» ААТ «Віцебскі мясакамбінат» Аляксею Садоўскаму. Кіраўнік прызнае: ключавыя даходныя напрамкі — сухое малако з больш якаснымі характарыстыкамі. Плануюць пашыраць геаграфію паставак і асартымент прадукцыі, у тым ліку з больш працяглымі тэрмінамі захоўвання.Аляксей Садоўскі не хавае: будучыня экспартных паставак за сухімі малочнымі прадуктамі. Аднак рэалізацыя гэтай ідэі патрабуе мадэрнізацыі і тэхнічнага пераўзбраення спецыялізаванага цэха — функцыянуючыя ў арганізацыі ўстаноўкі маюць вялікую ступень зносу. Эканамічная аддача не прымусіць сябе чакаць. Пры аднаўленні хуткарастваральнага сухога малака атрымліваецца такі ж выхад сыру, тварогу, смятаны, як са свежага каровінага малака. Дарэчы, альтэрнатыву сухому малаку няпроста знайсці, напрыклад, ва ўсходніх краінах са складанымі кліматычнымі умовамі, дзе неэфектыўна займацца жывёлагадоўляй. Гэта дазволіць выпрацоўваць канкурэнтаздольную інавацыйную прадукцыю, што ў сваю чаргу дасць магчымасць асвойваць новыя рынкі і атрымліваць дабаўленую вартасць пры рэалізацыі прадукцыі.
Падпісваючы падаўжэнне кантракту дырэктару ААТ «Слабодка-агра» Браслаўскага раёна Аляксандру Дзегцярову, Мікалай Шарснёў пацікавіўся ходам рэалізацыі прапанаванай аблвыканкамам сістэмы аплаты працы жывёлаводаў і механізатараў. Аляксандр Дзегцяроў не хавае: безумоўна, станоўчыя змены ёсць — зарплата вырасла ў 3—3,5 раза. Бо урўнаўка як перажытак савецкіх часоў ужо дакладна не спрыяе развіццю асабістай ініцыятывы — зрабіць больш, лепш, якасней. Кіраўнік упэўнены: стымуляванне людзей рублём паляпшае эканоміку гаспадаркі. І ўжо ёсць паказальны факт: сёлета ў гаспадарчы абарот уцягнулі ўдвая больш зямельных плошчаў.
Падаўжэнне кантракту узгоднена дырэктару гаспадаркі «Свіціна-ВМК» Бешанковіцкага раёна Людміле Мамойка. Малочная жывёлагадоўля — асноўны профіль арганізацыі. Якасць сыравіныпатрабуецца ідэальнае. Вось чаму барацьба за яго вядзецца тут нястомна. Менавіта «малочныя» грошы — вырашальны рычаг эканомікі арганізацыі.
Кантроль кіраўніка вобласці за выкананнем даручэнняў, дадзеных падчас кадравага дня, персанальна давяраючы кожнаму кіраўніку адказны франт работ, сур'ёзны. Галоўнае, нагадвае Мікалай Шарснёў, не баяцца прымаць рашэнні і дзейнічаць стратэгічна.
Вольга БУЛАВКА,
галоўны спецыяліст
галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы
і па справах моладзі
Віцебскага аблвыканкама.