Кадравы дзень: узгоднены кандыдатуры на пасады дырэктараў сельгаспрадпрыемстваў Віцебскай вобласці

Нездарма кажуць – вясновы дзень год корміць. І таму на кадравым дні старшыні Віцебскага аблвыканкама пры прызначэнні або ўзгадненні на пасаду дырэктараў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў пытанні правядзення палявых работ узнікаюць самі сабой, хоць для кіраўніка не менш важна вызначыцца са стратэгіяй развіцця прадпрыемства ў цэлым. А асноўны прыбытак гаспадарцы прыносіць прадукцыя жывёлагадоўлі. Гэтаму напрамку ў аграрным сектары неабходна надаваць пастаянную ўвагу.

На пасаду дырэктара КУСВП «Арёхаўна» Ушацкага раёна прызначаны Мікалай Купрыянаў. Некаторы час ён працаваў галоўным аграномам, а потым 13 гадоў ён кіраваў фермерскай гаспадаркай. Вопыт назапашаны нямалы, пра сельскія будні ведае не з чутак. У планах Купрыянава ўмацаваць прадпрыемства спецыялістамі і пэўныя напрацоўкі ўжо зроблены. У планах стварыць трэцюю чараду, каб павялічыць вытворчасць малака. Мікалай Мікалаевіч Шарснёў звярнуў увагу новага кіраўніка, што ў гаспадарцы вельмі нізкая шчыльнасць буйной рагатай жывёлы на 100 гектараў сельгасугоддзяў. А бо каб ферма давала добры вынік, патрэбна ўсяго мужчынская кемлівасць. Своечасова падкласці салому, накарміць жывёлу, даіць. Пакуль жа ва Ушацкім раёне да парадку на фермах далёка, аднак у «Арэхаўны» ёсць шанец выйсці на эфектыўную працу.

Даўно кіруе гаспадаркай «Улішыцы-Агра» УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі» ў Гарадоцкім раёне Аляксандр Карнішоў. Прадпрыемства маленькае – амаль ферма, а паказчыкі не бліскаюць, вытворчасць малака падае. Але ніякія аб'ектыўныя цяжкасці, малапрыдатныя землі не могуць стаць апраўданнем пры ўзгадненні падаўжэння кантракту. Старшыня аблвыканкама запатрабаваў зрабіць упор у дадзенай гаспадарцы на нарыхтоўку кармоў для жывёлы, павялічыць пагалоўе, вызначыцца з пасевам культур, якія прынясуць грошы.

Значны патэнцыял, які ў бліжэйшы час трэба задзейнічаць, ёсць і ў КУСВП «Зарубы» Дубровенскага раёна. Тут будуюць новыя памяшканні для жывёлы, але яе шчыльнасць на 100 га сельгасугоддзяў застаецца пакуль нізкай. Мікалай Шарснёў звярнуў увагу на

неабходнасць павелічэння паказчыкаў у жывёлагадоўлі як мінімум у два разы.

Нізкую ацэнку атрымала і маркетынгавая служба ААТ «Аршанскі малочны камбінат». І хоць дырэктар камбіната Аляксандр Заяц адзначыў, што іх цэльнамалочная прадукцыя паспяхова рэалізуецца ў Маскоўскім рэгіёне (Расійская Федэрацыя), старшыня аблвыканкама лічыць, што рэнтабельнасць продажаў у 12,3% можна павялічыць.

- Наша мяса-малочная прадукцыя запатрабавана ў расійскіх рэгіёнах, - адзначыў Мікалай Шарснёў. – Гэта паказалі і нядаўнія візіты дэлегацый у Валгаградскую, Астраханскую, Цвярскую вобласці. Усё пытанне ў тым, што нашы прадпрыемствы не ўмеюць прадаць тое, што вырабляюць, не аналізуюць цэны на ўнутраным і знешнім рынках.

Аляксандру Зайцу даручана працягнуць працу па зніжэнні сабекошта прадукцыі, паралельна развіваць вытворчасць сыркоў, тварагоў і ёгуртаў. У найкароткія тэрміны неабходна вызначыцца, якія віды дадуць высокую дабаўленую вартасць, і ўнесці прапановы ў праграму развіцця Аршанскага рэгіёну, якая рыхтуецца. Перапрацоўчыя прадпрыемствы павінны максімальна рацыянальна выкарыстоўваць сыравіну, якую атрымліваюць з жывёлагадоўчых комплексаў і ферм.

Святлана ДЗЕДЗІНКІНА, галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.