Кадравы дзень: узгоднены прызначэнні рэктара абласнога інстытута развіцця адукацыі, Віцебскага ЖКГ

Кадры вырашаюць усё. Менавіта гэты постулат тлумачыць пільную ўвагу старшыні Віцебскага аблвыканкама Мікалая Шарснёва да ўзгаднення новых прызначэнняў і падаўжэння кантрактаў кіраўнікам. Такая працэдура — добрая магчымасць нацэліць мэнэджараў на вынік і агучыць мэсэджы, якія будуць дарэчы для ўсіх. Для кіраўнікоў гэта яшчэ і шанец што называецца наўпрост, без апаратнага фільтра, агучыць крокі па развіцці даверанага ўчастка працы. Па сутнасці сверка гадзін па самых актуальных пытаннях.

Традыцыйную гутарку ў межах кадравага дня адкрылі прадстаўнікі сілавога блока, бо ў тых, хто стаіць на варце закону, асаблівая місія. Важным крытэрыем ацэнкі працы Лёзненскага і Браслаўскага РАУС на чале з Аляксеем Андросавым і Сяргеем Бержаніным, узгодненых на пасады членаў райвыканкамаў, павінна быць, на думку кіраўніка вобласці, не статыстыка, а аператыўнае рэагаванне на дынамічна зменлівую абстаноўку, узнікаючыя выклікі і пагрозы. Яшчэ адзін вектар — дастукацца да асоб з асацыяльнымі паводзінамі, правапарушальнікаў. У ліку прыярытэтных напрамкаў працы з такой катэгорыяй грамадзян — дапамога ў пытаннях сацыяльнай і працоўнай адаптацыі. А гэта пазітыўная развязка драматычных гісторый жыцця тых, хто калісьці збочыў з законапаслухмянай сцежкі. Зладжанае ўзаемадзеянне міліцыі з райвыканкамам па ліквідацыі праблемных сітуацый, негатыўных праяў у грамадстве дазволіць дасягнуць значна большых вынікаў, лічыць Мікалай Шарснёў.

На пасаду рэктара Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі ўзгоднена Вольга Лапацінская, якая раней узначальвала кафедру літаратуры ВДУ ім. П.М.Машэрава. Яна адразу вылучае тры важныя ядры для перспектыўнага развіцця ўстановы: павышэнне кваліфікацыі педагогаў вобласці, алімпіядны рух, праца з адоранымі дзецьмі. Без такой устойлівай асновы ўсёй адукацыйнай «канструкцыі» не ўтрымацца, як і без мадэрнізацыі дзеючай сістэмы пад патрэбы часу. Старшыня аблвыканкама нацэлівае: патрэбны сучасныя праграмы навучання, моцная

материальна-тэхнічная база для ўдасканалення майстэрства настаўнікаў, якія павінны весці вучняў да поспеху праз веды. Кожны павінен быць асам у сваёй справе, падкрэслівае Мікалай Мікалаевіч. Тады і вынікі нашых землякоў на конкурсах і алімпіядах стануць больш важкімі. Старшыня камітэта эканомікі аблвыканкама Анжаліка Нікіціна прапанавала перафарматаваць дарожную карту па павышэнні даходаў ад аказання адукацыйных паслуг за кошт перападрыхтоўкі спецыялістаў усіх галін эканомікі, у тым ліку і з іншых рэгіёнаў краіны. А попыт ёсць. Усё ў разам станоўча адаб'ецца на развіцці інстытута, яго іміджы.

Закранула размова і перазагрузку камунальнай матрыцы абласнога цэнтра. Адгэтуль гэта зона адказнасці Сяргея Пуцілоўскага, узгодненага на пасаду генеральнага дырэктара УКВП «Віцебскае гарадское жыллёва-камунальная гаспадарка». Да гэтага апошні запіс у працоўнай кніжцы — дырэктар Віцебскага дачэйчатага унітарнага прадпрыемства кацельняў і цеплавых сетак «ВПКіЦС». Менеджэр разумее: на чале вугла – чалавек і яго камфорт. Зрабіць Віцебск утульным, прывабным – такую задачу кіраўнік вобласці ставіць перад кіраўніком. На вышыні павінны быць інфраструктура, вулічна-дарожная сетка. У топ-спісе заданняў па эстэтызацыі гарадскога асяроддзя — азеляненне, кветкавае афармленне, асвятленне, малыя архітэктурныя формы. У фокусе ўвагі — замена афарбаваных агароджаў, якія падзяляюць пешаходную зону і праезную частку, на канструкцыі з нержавеючай сталі. Маркер працы прадпрыемства — стан жыллёвага фонду. Бо далёка не заўсёды дагледжаны фасад дома азначае парадак і камфорт унутры. Адна з задач з зорачкай — надаць большую рытмічнасць рабоце па замене старых ліфтоў. Аднак гэта палова справы. У многіх пад'ездах ужо доўгія гады прадрукаваліся непрывабныя карціны ў розных варыяцыях: абшарпаныя сцены, брудныя парэнчы, закопчаныя столі, разбітыя лямпы, няспраўныя паштовыя скрыні. Гэта не фантастычныя замалёўкі, а, на жаль, рэаліі некаторых шматкватэрных жылых дамоў, з якімі «суседнічаюць» разбітыя лаўкі, раскіданы смецце, парэпаныя бардзюры.

Часам падобны хаос у дамах і на прылеглай да іх тэрыторыі ствараюць не толькі выпадковыя мінакі, але і самі жыльцы. Частка такіх пытанняў не ўзнікла б і зусім, калі б віцябляне больш свядома ставіліся да месца, дзе жывуць. Таму «расчыстка» такіх праблем — клопат не толькі камунальнікаў, звярнуў увагу кіраўнік вобласці.

Якасна новы рывок у справе па навядзенні і падтрыманні парадку на Ушаччыне павінен стаць індыкатарам дзейнасці дырэктара раённага ЖКГ Станіслава Завадскага, якому ўзгоднена працягненне кантракту. Зацікаўленым службам, прысутным на кадравым дні, даручана ўзяць на асаблівы кантроль выкананне работ па добраўпарадкаванні райцэнтра.

Крок уверх з пазіцыі намесніка дырэктара па вытворчасці ААТ «Белая ліпа» зрабіла Зоя Конышава — адгэтуль яна кіраўнік гэтага прадпрыемства. Для новага аграменеджара, як і для тых, хто прайшоў працэдуру ўзгаднення працягнення кантрактаў: Сяргея Халімоненкі (ААТ «Ільюшынскі»), Івана Дарашчанкі (КУСГП «Велікадолецкае»), Івана Сушко (ААТ «Міёрскі райаграсэрвіс»), Івана Юрашэка (ААТ «Туркова»), Алега Макарэвіча (ААТ «Маяк Высокае»), Аляксея Хохлава (ААТ «Праўда С») асноўны сцэнар развіцця арганізацый — эфектыўная і прыбытковая праца. Невыпадкова дамінуючай тэмай гутаркі Мікалая Мікалаевіча з кожным кіраўніком стала малочнае жывёлагадоўля — фундамент развіцця галіны і рухавік эканамічнага росту. Малако — гэта грошы кожны дзень, і немалыя. Па сутнасці адна лічба ў табліцы вытворча-эканамічных паказчыкаў адлюстроўвае стаўленне да справы ўсіх работнікаў. На любое адступленне ад тэхналагічных патрабаванняў — неадкладная рэакцыя ў выглядзе зніжэння надояў. Таму чым больш у гаспадарках высокадойных кароў, вышэй аб'ём вытворчасці, больш рэалізавана прадукцыі сортам «экстра», тым валадзейшы кашалёк ва ўсіх, хто датычны да вытворчага працэсу. А там, дзе добры заробак, цяжкасцей з кадрамі не ўзнікае.

Прынцыповая пазіцыя Мікалая Шарстнёва нязменная: калі дзяржава аказвае падтрымку, то ў адказ разлічвае на вынік, адказнасць кіраўнікоў і своечасовае выкананне ўзятых імі абавязацельстваў.

Вольга БУЛАВКА,
галоўны спецыяліст
галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы
і па справах моладзі
Віцебскага аблвыканкама.