Кадравы дзень: узгоднены прызначэнні намесніка начальніка ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама, дырэктараў прадпрыемстваў

На Віцебшчыне — 3 новыя кіраўнікі. Старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін прыняў кадравыя рашэнні.

Узгоднены прызначэнні:

  • Алега Агеева намеснікам начальніка ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама (цяпер намеснік начальніка аддзела работы арганізацый сферы культуры ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама);
  • Сяргея Кулеша дырэктарам КУП ЖКГ ”Браслаў-камунальнік“ (цяпер начальнік участкаў гэтага прадпрыемства);
  • Юрыя Ваховіча дырэктарам сельгаспрадпрыемства ”За Радзіму“ ААТ ”Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат“ (цяпер намеснік дырэктара па вытворчасці гэтага прадпрыемства).