Кадравы дзень: узгоднены прызначэнні намесніка старшыні Глыбоцкага райвыканкама, кіраўнікоў арганізацый АПК і ЖКГ
Першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Алег Мацкевіч правёў кадравы дзень, на якім былі ўзгоднены кандыдатуры на чатыры кіраўнічыя пасады ў раёнах, разгледжаны прапановы па падаўжэнні кантрактаў, пастаўлены дакладныя задачы па развіцці канкрэтных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна. Акцэнт у дыялогу з кіраўнікамі быў зроблены на вырашэнне пытанняў, ад якіх залежыць пазітыўная дынаміка вытворчасці, эканамічных паказчыкаў. А ў выніку – поспех пачатай справы.
На пасаду намесніка старшыні Глыбоцкага райвыканкама ўзгоднена начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Таццяна Канстанцінава. У паслужным спісе Таццяны Мікалаеўны – праца эканамістам, галоўным бухгалтарам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Алег Мацкевіч задаў адно галоўнае пытанне: як вывесці раён з высокім патэнцыялам з аўтсайдараў на лідзіруючыя пазіцыі? Што трэба рабіць? Адказ ляжыць на паверхні – забяспечыць сыравінай прамысловыя прадпрыемствы, гэта значыць – мясам і малаком, бо ў аснове глыбоцкай прамысловасці – перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі. І калі вёска не спраўляецца, удоі, прывагі жывёлы мінусуюць, то выратаванне патапаючых – справа рук саміх патапаючых. Чаму не праводзіць закуп сыравіны для ўстойлівай працы мясакамбіната, малочнага прадпрыемства па ўсёй краіне, тое, што называецца агрэсіўнай рынкавай палітыкай? Спыніць падзенне вытворчых паказчыкаў і пачаць перазагрузку эканомікі раёна – няпростая задача для раённай улады. Але вырашыць яе неабходна.
Дырэктарам УП ЖКГ Віцебскага раёна ”Вітрайкамгас“ узгоднены Юрый Высоцкі. Яго вопыт працы ў камунальнай гаспадарцы – два дзясяткі гадоў, апошнія гады працаваў галоўным інжынерам, намеснікам кіраўніка прадпрыемства ”ЖРЭТ г.Віцебска“. Алег Мацкевіч запатрабаваў наладзіць дакладную і сумленную працу з людзьмі.
- Калі абяцаеце, выконвайце ў тэрмін, - падкрэсліў Алег Сяргеевіч.
Галоўны спецыяліст аддзела арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Сенненскага райвыканкама АляксандрЗадора назначаецца дырэктарам ААТ ”Студзянка“. Гаспадарцы патрэбен добры кіраўнік, які здолее арганізаваць вытворчы працэс. Для гэтага тут усё ёсць. Стаўку малады кіраўнік плануе зрабіць на вытворчасць кармоў. Вырашэнне кармавой праблемы дапаможа наросціць аб'ёмы ў жывёлагадоўлі, павялічыць колькасць жывёлы. У аблсельгаспрадзе спадзяюцца, што новы кіраўнік гаспадаркі апраўдае давер. Як, зрэшты, і Аляксандр Грыбанаў, які ўзначаліць саўгас імя Машэрава ААТ ”Віцебскі мясакамбінат“.
- Гэта прадпрыемства раней было флагманам у рэгіёне, - адзначыў Алег Мацкевіч. – Вам даручана вярнуць былую славу саўгасу, які носіць імя знакамітага земляка. Каб не было сорамна!
Першыя вынікі пакажа ход пасяўной кампаніі. Таму гатоўнасць тэхнікі да вясновага сяўбы для дырэктара – пытанне нумар адзін.
Для ўзгаднення падаўжэння кантракту прадстаўлены дырэктар сельгаспрадпрыемства ”За Радзіму“ ААТ ”Глыбоцкі камбікормавы завод“ Тадэуш Зеновіч. У гаспадарцы ўпалі паказчыкі па надоі малака ад адной каровы. Кіраўнік тлумачыць прычыну – недабор малака з-за таго, што далучылі старую ферму, якую трэба было ўводзіць у строй. Ужо ў першым квартале сітуацыя выправіцца і вынікі палепшацца.
Схажая сітуацыя, калі не радуюць вынікі ў жывёлагадоўлі і на прадпрыемстве ”Лепельскае“, дзе шэсць гадоў кіруе Раман Міснік. У гаспадарцы правялі рэарганізацыю, дадалі жывёлагадоўчы комплекс. Цяпер стаіць задача павысіць прадукцыйнасць статка, каб выйсці на бязстратную працу.
А вось яскравы прыклад эфектыўнай працы кіраўніка. 30 гадоў узначальвае сельскагаспадарчы кааператыў ”Маяк Браслаўскі“ Рамуальд Шукель. Прадпрыемства ў шэрагу лепшых у галіне. Таму і пытанняў да Рамуальда Іванавіча на кадравым дні не было – толькі словы падзякі за працу. Лаканічнае, але такое выразлівае слова ”дзякуй“ – сведчанне глыбокай павагі да чалавека, які здолеў насуперак знешнім абставінам стабільна атрымліваць годны вынік.
Падпісаны кантракт дырэктару ААТ ”Завод ”Эвістар“Тафіку Эйвазаву. Завод працуе эфектыўна, сфарміраваны
партфель заказаў, рэгулярна выплачваецца зарплата, падаткі. Адна з задач – амаладжэнне працоўнага калектыву. Цяпер на прадпрыемстве працуе 200 чалавек, многія ўжо дасягнулі пенсійнага ўзросту. Таму важна падрыхтаваць годную змену.
У працы кіраўніка павінна быць выбудавана дакладная сістэма, разуменне чарговасці задач, каб кожны дзень быў пражыты з карысцю.
Святлана
Дзядзінкіна,
галоўны спецыяліст
галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы
і па справах моладзі
Віцебскага аблвыканкама.