Кадравы дзень: узгоднены новыя кіраўнікі ў Глыбоцкім, Міёрскім і Чашніцкім раёнах
У Віцебскім аблвыканкаме прынялі кадравыя рашэнні.
Узгоднены прызначэнні:
- Ігара Шыяна дырэктарам Глыбоцкага камбікормавага завода (цяпер галоўны спецыяліст па вытворчасці ААТ ”Таргуны“ Докшыцкага раёна);
- Альфрэда Квача дырэктарам прадпрыемства ”Папшулі“ Мёрскага раёна (цяпер заатэхнік-селекцыянер гэтай арганізацыі);
- Аляксандра Ляха дырэктарам прадпрыемства ”Кашчынскае“ Чашніцкага раёна (цяпер намеснік дырэктара па кормавытворчасці гэтай арганізацыі);
- Аляксандра Мядзведзева дырэктарам прадпрыемства ”Іванскі-Агра“ Чашніцкага раёна (цяпер намеснік дырэктара па вытворчасці гэтай арганізацыі).