Кадравы дзень: узгоднены тры кандыдатуры на пасады намеснікаў старшынь двух гарадскіх і раённага выканаўчых камітэтаў

На кадравым дне, які адбыўся ў мінулы панядзелак у аблвыканкаме, былі узгоднены тры кандыдатуры на пасады намеснікаў старшынь двух гарадскіх і раённага выканаўчых камітэтаў.  

Новы намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама Сяргей Саглаеў будзе займацца пытаннямі жыллёва-камунальнай гаспадаркі і будаўніцтва. Гэта напрамак яму знаёмы: раней Саглаеў пяць гадоў кіраваў аддзелам ЖКГ і добраўпарадкавання адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска, паўтара года працаваў начальнікам аддзела гарвыканкама. Лічыць, што аптымізацыя ў сістэме ЖКГ дазволіла мадэрнізаваць вытворчасць, скараціць затраты, павысіць зарплату працуючым і ў той жа час змены не адбіліся на якасці камунальных паслуг. З году ў год расце колькасць дамоў, уведзеных пасля капітальнага рамонту: калі ў 2012 годзе такіх у Віцебску было 25, то ў 2016  - 36 дамоў. Толькі ў мінулым годзе ў абласным цэнтры былі комплексна добраўпарадкаваны двары дамоў на вуліцах Гараўца, Леніна, Б.Хмяльніцкага, Жэсткава, пр. Чарняхоўскага. У той жа час менавіта камунальныя няўдачы пабуджаюць гараджан звяртацца ў розныя інстанцыі дзяржаўных органаў для вырашэння праблем. Пра гэта сведчыць і работа суботніх прамых тэлефонных ліній у выканкамах.

С.Н. Саглаеву даручана арганізаваць сістэмную працу па рамонце і добраўпарадкаванні дарог і тэрыторый у раёнах прыватнай забудовы на ўскраінах Віцебска, вырашыць пытанні па надлежатай уборцы дваровых тэрыторый мікрараёнаў шматпавярховай забудовы. Рэзервы для вырашэння праблем ЖКГ ёсць. Асаблівага падыходу ад улады патрабуе і будаўнічая сфера. Новаму намесніку старшыні трэба будзе грунтоўна ўнікаць у гэта напрамак, шукаць магчымасці для занятасці людзей з будаўнічымі спецыяльнасцямі, у тым ліку – працаўладкавання выпускнікоў будаўнічых каледжаў.

Найважнейшую задачу аптымізацыі занятасці гараджан неабходна будзе вырашаць у бліжэйшы час і новаму намесніку старшыні Наваполацкага гарвыканкама Андрэю Адзіначкіну, ён будзе курыраваць сацыяльную сферу горада нафтахімікаў.  

Намесніку

старшыню аблвыканкама Уладзіміра Пяніна цікавіла, як будзе праходзіць аптымізацыя сеткі школьнай адукацыі ў Наваполацку, і якія перспектывы ў футбольнага клуба «Нафтан». Закрываць установы не плануюць, а вось прааналізаваць напаўняльнасць класаў неабходна. Ёсць прапанова развіваць у некаторых класах харэаграфічную або, напрыклад, вакальную спецыялізацыю. Аптымістычныя прагнозы ў новага кіраўніка і адносна футбольнага клуба. Гэта хазрасчетное прадпрыемства, а значыць, клубу трэба вучыцца зарабляць грошы.

На пасаду намесніка старшыні Браслаўскага райвыканкама па пытаннях эканомікі прызначаны Віталь Даўжэнка. У паслужным спісе маладога кіраўніка тры гады працы дырэктарам Браслаўскага філіяла ААТ «Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат», паўгода працы першым намеснікам генеральнага дырэктара гэтага ж ААТ. Сёння ў эканоміцы рэгіёну першую скрыпку грае аграрны вектар. Аднак, на думку старшыні камітэта эканомікі аблвыканкама Анжалікі Нікіцінай, новаму намесніку старшыні неабходна актыўней прыцягваць прамыя замежныя інвестыцыі, адкрываць у раёне новыя перапрацоўчыя прадпрыемствы, ствараць працоўныя месцы. Працаваць мясцовай уладзе і над удасканаленнем турыстычнай інфраструктуры азёрнага краю. Даходы ад турбізнесу павінны папаўняць мясцовы бюджэт.

Прадоўжаны кантракты дырэктарам гаспадарак «Браслаўскі райаграсэрвіс», «Відзаўскі», «Рыдамльскі» - Аляксандру Смольнику, Юрыю Трыдзенскаму, Васілю Хадкевічу. За год кіраўніцтва Браслаўскім райаграсэрвісам А.Смольнику ўдалося стабілізаваць сітуацыю ў калектыве, аднавіць тэхніку. Рацыянальны падыход і эканомія рэсурсаў дазваляюць кіраўніку працаваць на перспектыву. Усе прадпрыемствы ўжо пачалі вясновыя палявыя работы. Вясна год корміць. Таму і настрой у аграрыяў – баявы.

Святлана ДЗЕДЗИНКІНА, галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.