Кадравы дзень: узгоднены тры кіраўнікі з Шаркаўшчынскага раёна, новы намеснік старшыні Гарадоцкага райвыканкама, першы намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі аблвыканкама
На кадравым дні былі ўзгоднены тры кіраўнікі з Шаркаўшчынскага раёна. Рэгіён, па вызначэнні, адзін з найбольш складаных у вобласці па прыродна-глебавых умовах, з высокім датацыйным узроўнем бюджэту, неразвітай прамысловасцю. Начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Ірэна Бука назначана намеснікам старшыні райвыканкама. Яна дакладна выклала сваю пазіцыю па развіцці рэгіёну: каб раён мог сам сябе забяспечваць, неабходна ствараць прадпрыемствы, адкрываць новыя вытворчасці. Напрацоўкі для гэтага ўжо ёсць. Напрыклад, латвійскі інвестар гатовы развіваць у раёне дрэваапрацоўку, памяшканні для гэтага падабраны. Мікалай Мікалаевіч падтрымаў прапановы, звярнуў увагу, што невыкарыстоўваемыя будынкі трэба афармляць у камунальную ўласнасць і выстаўляць на аўкцыён за адну базавую велічыню. Калі інвестар выявіў цікавасць, трэба пайсці яму насустрач.
Новыя дырэктары і на сельгаспрадпрыемствах Шаркаўшчынскага раёна ім.Маркава і «Гарадзец» - Юрый Лазарэц і Віктар Краснадубскі. У гаспадарках яны плануюць паэтапны пераход на эфектыўнае земляробства, каб раслінаводства падпарадкаваць інтарэсам жывёлагадоўчых ферм. Мікалай Шарстнёў даручыў таксама прывесці ў парадак фасад старадаўняй графскай сядзібы ў в.Гарадзец. У гістарычным будынку размешчана кантора сельгаспрадпрыемства, і справа гонару адміністрацыі ўтрымліваць помнік культуры ў належным стане.
Намеснікам старшыні па сацыяльных пытаннях Гарадоцкага райвыканкама назначана Марына Здольнікава. Раён для яе новы – раней Марына Анатольеўна больш за дзесяць гадоў
узначальвала аддзел культуры Віцебскага райвыканкама. У Гарадоцкім раёне неабходна актыўна выкарыстоўваць турыстычны патэнцыял, развіваючы інфраструктуру азёрнага рэгіёна. Старшыня аблвыканкама даручыў новаму кіраўніку надаць асаблівую ўвагу развіццю сфер аховы здароўя і адукацыі, што важна для дэмаграфіі і прывабнасці прыгранічнага раёна.
Першым намеснікам начальніка ўпраўлення адукацыі аблвыканкама назначана Алена Багдановіч. Характэрна, што Алена Леанідаўна прайшла ўсе прыступкі ў сістэме школьнай адукацыі: працавала настаўнікам, намеснікам дырэктара, галоўным спецыялістам, а затым і начальнікам аддзела агульнаадукацыйнай падрыхтоўкі ўпраўлення адукацыі. Губернатар, выслухаўшы меркаванне Алены Леанідаўны адносна якасці навучання ў сярэдніх школах, паставіў перад ёй сур'ёзную задачу: падняць узровень школьнай адукацыі на вёсцы да ўзроўню гарадской гімназіі. Улада гатова ў дадзеным напрамку аказваць дапамогу і падтрымку.
Пры узгадненні падаўжэння кантракту дырэктару КУП ЖКГ ”Браслаў-камунальнік“ Віталю Трафіменкаву Мікалай Шарснёў зноў вярнуўся да надзённага пытання добраўпарадкавання набярэжнай возера Дрывяты ў цэнтры Браслава. Курортны гарадок павінен мець годную набярэжную. Па прагнозах ужо ў гэтым годзе на раскручаны фестываль Viva Braslav збярэцца да 15 тысяч аматараў музыкі і актыўнага адпачынку з усёй краіны і з-за мяжы. Гэта адзіны буйны фестываль у Беларусі з пляжам, шырокай спартыўнай праграмай і палаткавым мястэчкам, пройдзе ён у Браславе ў пяты раз. Губернатар паставіў задачу кіраўніку жыллёва-камунальнай службы раёна сустрэць гасцей фестывалю на высокім арганізацыйным узроўні – прадумаць усё да дробязей.
Прынцыповая размова адбылася з кіраўнікамі гаспадаркаў ”Сіроцінскі“ Шумілінскага і ”Эксперыментальная база ”Ветрынская“ Полацкага раёнаў. Кіраўнікі гэтых прадпрыемстваў пакуль не змаглі выйсці на станоўчую дынаміку развіцця гаспадарак. Нізкія вытворчыя паказчыкі сведчаць аб адсутнасці эфектыўнага менеджменту. У выніку Мікалаю Прыгодзічу і Сяргею Мазынскаму ўстаноўлены тэрмін – адзін год для выхаду наэфектыўную працу.
А вось у філіяле “Вымна” ААТ “Малако” расце пагалоўе рагатай жывёлы, надоі малака, палепшыліся прывагі прыплоду. Дырэктар філіяла Мікалай Какушкін кажа, дапамога “старэйшага брата” – галоўнага прадпрыемства адчувальная. Каб працягнуць рост, філіялу неабходна адпрацаваць тэхналогію і павысіць якасць малака. Такі загад паставіў перад філіялам губернатар.
- Спытаю з кіраўнікоў будзе строгі. Толькі справай вы можаце адказаць на аказаны вам давер, - падкрэсліў Мікалай Шарснёў.
Святлана ДЗЕДЗІНКІНА, галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.