Кадравы дзень у старшыні аблвыканкама: прадпрыемства павінна стабільна развівацца, а эфектыўнасць працы павышацца

Асаблівасць гэтага кадравага дня была ў тым, што ўсе кандыдатуры кіраўнікоў былі прадстаўлены выключна для падаўжэння кантрактаў, новых прызначэнняў не было. Хтосьці прапрацаваў год, а хтосьці – шэсць гадоў на пасадзе, да ўсіх - падыход адзін: прадпрыемства павінна стабільна развівацца, а эфектыўнасць працы павышацца. Старшыня аблвыканкама Мікалай Шарстнёў пастаянна акцэнтуе ўвагу на галоўных момантах: павялічацца аб'ёмы вытворчасці – будзе расці зарплата працаўнікоў, за кожным кіраўніком стаіць калектыў, менавіта ён у адказе за развіццё сітуацыі, важна, каб эканоміка не стаяла на месцы.


ААТ «Амкадор-КЭЗ» у Талачынскім раёне два гады ўзначальвае Андрэй Ярацкі. Малады дырэктар упэўнена рапартуе аб праведзенай працы, поўны новых задумак. Але Мікалая Шарстнёва цікавіць прагноз: якімі будуць вынікі па заканчэнні 2017 года. Запланавалі выпусціць 1050 адзінак касілак, але гэта зусім няшмат. Між тым сельская гаспадарка вельмі мае патрэбу ў такіх агрэгатах, і што асабліва важна для завода - выйсці на новы якасны ўзровень.

Нізкая выручка на аднаго работніка складаецца і на ААТ «Наваполацкліфт». Але намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Белавус, які курыруе галіну, упэўнены, што дырэктар на сваім месцы.

- Гэта прадпрыемства ў асноўным займаецца абслугоўваннем ліфтоў, - кажа Уладзімір Белавус. – Усталёўваць новыя пакуль даводзіцца нячаста па эканамічных прычынах, хоць, відавочна, ліфтавая гаспадарка старэе, зношваецца. Думаю, дырэктар (Дзмітрый Шаўчук) выцягне прадпрыемства і развіццё будзе.

Пры падаўжэнні кантракту генеральнаму дырэктару Аршанскага будаўнічага трэста №18 Дзмітрыю Міхалевічу старшыня аблвыканкама пацікавіўся ходам рэканструкцыі тэрапеўтычнага корпуса Аршанскай гарадской бальніцы ім. Семашкі.

- Гэты аб'ект да канца года павінен быць здадзены, - падкрэсліў Мікалай Мікалаевіч.

Было ўзнята пытанне па тэрмінах уводу жылога дома ў Оршы, праблеме несвоечасовай камплектацыі дальшчыкамі. Генеральнаму дырэктару ўказана, штодейнічаць трэба больш рашуча і прадумана, каб фарміраваць больш вагавіты партфель заказаў і тым забяспечыць калектыў працай.

На кадравым дні былі прадоўжаны кантракты і дырэктарам двух прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі – Сенненскага і УшацкагаАляксандру Арцюху і Станіславу Завадскаму. Мікалай Шарстнёў падкрэсліў важнасць правядзення добраўпарадкавання ў мікрараёнах за кошт прыбытку, атрыманага ад іншых відаў дзейнасці. Стаіць задача паменшыць сабекошт аказання камунальных паслуг. Рэзервы для гэтага ёсць.

Абгрунтаваная размова адбылася з кіраўнікамі сельгасарганізацый. Адзін год кіруе ААТ «АграБаравінка» Шумілінскага раёна Уладзімір Арлоў. Пакуль кіраўніку не ўдалося кардынальна змяніць сітуацыю, дамагчыся росту якасных паказчыкаў. Мікалай Шарстнёў бачыць сур'ёзныя ўпушчэнні ў арганізацыі работы ў жывёлагадоўлі і дае даручэннестаршыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Івану Фёдаравунакіраваць групу спецыялістаў з камітэта для вырашэння арганізацыйных пытанняў па павелічэнні прадукцыйнасці ў гэтай гаспадарцы.

Шэсць гадоў працуе на пасадзе кіраўніка КУСП «Дунілавічы-АГРА» Пастаўскага раёна Павел Будзіч. З году у год у гаспадарцы зніжаюцца вытворча-эканамічныя паказчыкі, не прымаюцца меры па нарошчванні колькасці жывёлы. З-за адсутнасці станоўчага выніку ў рабоце старшыня аблвыканкама прыняў рашэнне: прадаўжэнне кантракту з Будзічам П.Б. адкласці.

Пад пільным кантролем застаецца і дзейнасць філіяла «Сакрэтна-гібрыдны цэнтр «Задняпроўскі» Аршанскага раёна (дырэктар А.В.Чыжык). Тут таксама няма росту якасных паказчыкаў, нізкімі застаюцца прывагі свіней і буйной рагатай жывёлы.

2017 год для многіх кіраўнікоў стане вызначальным. Кіраўнік вобласці перакананы, невырашальных праблем не існуе. Страчаны час адбіваецца на якасці жыцця кожнага, хто працуе ў калектыве. Кіраўнік нясе персанальную адказнасць за стабільнасць і эканамічнае развіццё даверанай яму прадпрыемства. Тамусёння вельмі важна знаходзіць аптымальныя рашэнні для ўстойлівага руху наперад.

Святлана Дзедзінкіна,  галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.