Кадравы дзень у старшыні: узгоднены тры новыя прызначэнні

Сёння запатрабаваны актыўны і прадпрымальны кіраўнік, той, хто будзе шукаць і знаходзіць выйсце з любой сітуацыі, якая склалася, таму што разумее – за ім калектыў, і гэта накладвае асаблівую адказнасць. Так, трэба трымаць парадак і дысцыпліну, гэта заўсёды спрыяе руху наперад. Але не менш важна зрабіць правільныя крокі і прыняць аптымальнае рашэнне, пралічыць эканамічную выгаду і атрымаць вынік. Бо, у канчатковым рахунку, пазітыўныя змены заўважаць і навакольныя людзі, і вышэйшае кіраўніцтва. Заўважаць і ацэняць. І гэта, мабыць, будзе самая аб'ектыўная ацэнка дзейнасці.


 

На кадравы дзень да старшыні аблвыканкама запрашаюцца кіраўнікі розных структур розных напрамкаў дзейнасці, але да ўсіх патрабаванне Мікалая Шарстнёва аднолькавае: калі ты лідар – паказвай прыклад ва ўсім, умей зацікавіць калег сваімі ідэямі, разлікамі, рабі так, каб табе паверылі і пайшлі за табой. А для гэтага трэба гарэць на працы, уласным працавітасцю задаваць тон калектыву.

Тры новыя прызначэнні былі ўзгоднены старшынёй на гэтым тыдні. Намеснік кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна Віцебска Алена Шарай будзе курыраваць сацыяльную сферу раёна. Раней яна амаль сем гадоў узначальвала ўпраўленне сацыяльнай абароны гэтай жа адміністрацыі.

Мікалай Шарстнёў абазначыў асноўныя прыярытэты сацыяльнай сферы: развіццё адукацыі і аховы здароўя. У склад раёна ўваходзіць і Руба, інфраструктура пасёлка патрабуе істотных капіталаўкладанняў. Як шукаць сродкі? У бюджэтных арганізацый шлях адзін – за кошт скарачэння затратнай часткі. Сацыяльная сфера – гэта люстэрка якасці нашага жыцця, па ёй людзі судзяць аб дзейнасці ўлады. Таму вырашэнню надзённых пытанняў у медыцынскіх, адукацыйных установах трэба надаць больш дынамікі, пад пільным кантролем улады знаходзіцца тое, што хвалюе людзей.

Галоўным урачом УАЗ «Абласны дзіцячы рэабілітацыйны аздараўленчы цэнтр «Ветразь»

(Пастаўскі раён) прызначаны Сяргей Пятрухоў (раней працаваў галоўным урачом Глыбоцкай цэнтральнай раённай бальніцы, узначальваў санаторна-курортны комплекс ЗАТ «ТрестПромстрой»). Аздараўленчы цэнтр «Ветразь» быў створаны на тэрыторыі былога ваеннага гарадка, за апошнія гады тут адбылося сур'ёзнае адставанне ў развіцці аказання платных паслуг. Адзін з істотных мінусаў – адсутнасць неабходнай інфраструктуры (прыроднага вадаёма або басейна) і сучаснага абсталявання. Перад кіраўніком пастаўлена задача – зрабіць установу канкурэнтаздольнай, гэта значыць прывабнай на рынку аздараўленчых паслуг.

– Вы чалавек дасведчаны, павінны прыкласці ўсе намаганні, каб платныя паслугі цэнтра былі запатрабаваны, у тым ліку і замежнымі адпачывальнікамі, падкрэсліў Мікалай Мікалаевіч. – Пакідаць цэнтр у цяперашнім стане – бесперспектыўна.

Дырэктарам Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі стаў Дзмітрый Андрэеў. Гэта установа дадатковай адукацыі знаходзіцца ў цэнтры горада і для дзятвы яна павінна быць самым сучасным, прывабным і цікавым. Таму новаму дырэктару трэба будзе стварыць у палацы ўсе неабходныя для гэтага ўмовы.

Эканоміка ААТ «Вымяральнік» магла б дэманстраваць лепшыя вынікі, калі б не шлейф праблемных «дадаткаў» да асноўнай дзейнасці прадпрыемства. Навукаёмістая прадукцыя карыстаецца попытам на знешнім рынку, пастаўляецца на расійскія прадпрыемствы абароннай і касмічнай прамысловасці. Беларуская дарожна-будаўнічая тэхніка «Амкадор» таксама мае наваполацкую электронную начынне. Пры узгадненні падаўжэння кантракту дырэктару Юрыю Рэшку старшыня аблвыканкама поинтересовался, чаму на «Вымяральніку» у выніку такая нізкая выручка на аднаго працуючага. Высветлілася, што эканоміку цягнуць назад непрафільная сетка сацыяльных аб'ектаў, утрыманне якіх дорага абыходзіцца. Разабрацца з сітуацыяй Мікалай Шарснёў даручыў камітэту эканомікі аблвыканкама.

Активнее асвойваць знешнія рынкі збыту даручана і дырэктару філіяла «Міёрскі хлебазавод» ААТ «Віцебскхлебпрам» Сяргею Мацелёнку. Каб зарабляць грошы,

прадпрыемству трэба развіваць прамыя кантакты з прыгранічнымі расійскімі рэгіёнамі, а не арыентавацца на выязны гандаль.

Па-новаму пачынае працаваць і Лепельаграсэрвіс. Пасля рэарганізацыі прадпрыемства дырэктару Арцёму Байдачэнку неабходна арганізаваць працу па аказанні транспартных паслуг і тэхнічнай дапамогі сельгаспрадпрыемствам па ўнясенні мінеральных угнаенняў, вапнаванні глебаў. Нарошчваць аб'ёмы паслуг павінен дапамагчы і Віцебскі аблаграсэрвіс (дырэктар Віктар Заікін).

З дырэктарамі сельскагаспадарчых арганізацый («Аграпрацоўнік» Віцебскага, «Чарневічы» і «Верхняе» Глыбоцкага, «Першамайскае» Дубровенскага, «Завозелле» Лепельскага раёнаў) адбылася падрабязная размова аб стратэгіі развіцця прадпрыемстваў, арганізацыі вясновых палявых работ, эфектыўнасці вытворчасці.

Святлана ДЗЯДЗЕНКІНА, галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.

Фота Дзмітрыя ВОСІПАВА.