Кадры вырашаюць усё. На калегіі пракуратуры Віцебскай вобласці абмеркавалі пытанні стану службовай і працоўнай дысцыпліны ў наглядным ведамстве

Пад старшынствам пракурора Віцебскай вобласці Вадзіма Сушчынскага з удзелам пракурораў гарадоў і раёнаў, Віцебскага транспартнага пракурора, начальнікаў структурных падраздзяленняў абласной пракуратуры, іншых пракурорскіх работнікаў праведзена калегія.

На парадку дня – стан службовай і працоўнай дысцыпліны ў органах пракуратуры Віцебскай вобласці і выкананне патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2004 № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» ў 2019 годзе.

У сваім выступленні начальнік аддзела кадраў і ідэалагічнай работы Таццяна Лісоўская адзначыла, што кіраўніцтвам пракуратуры вобласці, пракурорамі гарадоў і раёнаў, Віцебскім транспартным пракурорам на сістэмнай аснове праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на ўдасканаленне работы з кадрамі, падтрыманне належнага ўзроўню службовай дысцыпліны, належную арганізацыю дзейнасці падначаленых.

У мэтах прафілактыкі негатыўных праяўленняў у калектывах пракуратур стан службовай і працоўнай дысцыпліны ў органах пракуратуры вобласці штогод аналізуецца і разглядаецца на пасяджэнні калегіі пракуратуры вобласці, аператыўных нарадах пры пракуроры вобласці з заслухоўваннем справаздач пракурораў гарадоў і раёнаў і кіраўнікоў структурных падраздзяленняў абласнога апарату.

Таксама ўказаныя пытанні рэгулярна абмяркоўваюцца на пасяджэннях атэстацыйнай камісіі, занятках па ідэалагічнай падрыхтоўцы, аператыўных нарадах пры кіраўніках пракуратур, на вучэбна-метадычных семінарах, пры правядзенні праверак у пракуратурах гарадоў і раёнаў.

Асаблівая ўвага надаецца пытанням павышэння прафесійнага ўзроўню работнікаў.

Даведка: у мінулым годзе праведзены 21 вучэбна-метадычны семінар па розных галінах нагляднай дзейнасці, на 10 з якіх абмяркоўваліся пытанні ўмацавання службовай, працоўнай і транспартнай дысцыпліны, правілы паводзін у быце. У структурных падраздзяленнях пракуратуры вобласці прайшлі вытворчую практыку 112 пракурорскіх работнікаў, 12 – у Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь. У Інстытуце перападрыхтоўкі і павышэння

к квалифікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшлі навучанне 30 пракурорскіх работнікаў, 6 – у іншых установах адукацыі. У Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь навучаюцца 10 супрацоўнікаў.

Актыўна працягвае дзейнічаць інстытут настаўніцтва у якасці дзяржаўных абвінаваўцаў у дачыненні да супрацоўнікаў са стажам працы у органах пракуратуры менш за адзін год.

Рэалізуемыя ў органах пракуратуры вобласці мерапрыемствы па падтрыманні належнага ўзроўню службовай дысцыпліны, прафесійнага ўзроўню пракурорскіх работнікаў у цэлым спрыяюць добрасумленнаму выкананню службовых абавязкаў, павышэнню эфектыўнасці якасці пракурорскай дзейнасці.

У 2019 годзе заахвочана 75 пракурорскіх работнікаў, або 35,8% ад колькасці фактычна працуючых. Дзяржаўнымі ўзнагародамі ўзнагароджана 24 супрацоўнікі. Памер штомесячнай прэміі павялічваўся 288 разоў, з іх 82 - пракурорскім работнікам пракуратуры вобласці, 206 - работнікам пракуратур гарадоў і раёнаў, Віцебскай транспартнай пракуратуры.

Старшы пракурор упраўлення ўласнай бяспекі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Леў Кім даў да ведама прысутных патрабаванні, якія прад'яўляюцца да службовай і працоўнай дысцыпліны пракурорскіх работнікаў, прывёў прыклады.

«Кадравыя пытанні – гэта ключавыя пытанні для пракурораў, асабліва раённага звяна. Неабходна служыць уласным прыкладам паводзінаў у побыце і прафесіі для сваіх падначаленых, прывіваць ім пачуццё ўнутранай дысцыпліны, адказнасці за свае словы і ўчынкі, тым самым вырошчваючы з маладых неапытных супрацоўнікаў годных пракурорскіх работнікаў, якімі ў далейшым будуць ганарыцца іх калегі і сям'я», - падвёў вынік пасяджэння пракурор вобласці.

Па выніках абмеркавання калегіяй прынята рашэнне, накіраванае на ўдасканаленне ідэалагічнай работы, далейшае ўмацаванне службовай і працоўнай дысцыпліны на месцах.

Служба інфармацыі
пракуратуры Віцебскай вобласці