Як і раней, мы – разам
Прайшоў чарговы год, які выдаўся няпростым, вынікі якога ў частцы прафсаюзнай дзейнасці былі падведзены на канферэнцыі, што адбылася ў пракуратуры вобласці.
Прафсаюзная арганізацыя працягнула сваю актыўную дзейнасць, дапамагаючы калектыву пераадольваць цяжкасці высакоснага года, паляпшаць настрой.
Арганізаваўшы мерапрыемствы, прысвечаныя Дню абаронцаў Айчыны і Міжнароднаму жаночаму дню, з канцэртнай праграмай і ўручэннем падарункаў, у далейшым у сувязі з абмежаваннямі, выкліканымі эпідэміялагічнай абстаноўкай, прафсаюз аддаваў прыярытэт іншай дзейнасці.
Значная ўвага надавалася «антыкавіднай» рабоце. Прымаліся неабходныя меры, накіраваныя на прафілактыку захворванняў. У межах садзейнічання дзейнасці ў галіне аховы здароўя насельніцтва аказана фінансавая падтрымка ў набыцці вырабаў медыцынскага прызначэння для работы лабараторыі палімеразнай ланцуговай рэакцыі, якая ажыццяўляе даследаванні з мэтай дыягностыкі інфекцый.
З захаваннем санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў рэалізавана акцыя «Прафсаюзы – дзецям» напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей, навагодніх і калядных святаў. Да Дня ведаў прафсаюз дапамагаў «збіраць партфель у школу» першакласнікам.
Унесены пасільны ўклад у працу па ахове і аднаўленні гісторыка-культурнай спадчыны, звязанай з Перамогай у Вялікай Айчыннай вайне.
У полі зроку прафсаюзнай арганізацыі знаходзіліся жыццёвыя сітуацыі нашых калег, у якіх патрабавалася падтрымка.
Прафсаюзнае падспор'е ў выглядзе падарункавых сертыфікатаў паспела да прафесійнага свята.
Напярэдадні Новага года члены прафсаюза, а таксама іх дзеці атрымалі салодкія падарункі. А таксама «дамарослыя» Дзед Мароз і Снягурка адрасавалі ў індывідуальным парадку добрыя пажаданні і ўручылі сувеніры.
Значныя вехі работы за год адлюстраваліся на насценных календарах, вырабленых для ўсіх пракурорскіх калектываў.
Як і раней, МЫ – РАЗАМ!
Старшыня прафкама
пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі
пракуратуры Віцебскай вобласці
Васіль Пашкоўскі