Як «мёдам намазана»
Як можна патлумачыць паводзіны 46-гадовага грамадзяніна Расійскай Федэрацыі В., які за лета двойчы здолеў здзейсніць аднолькавае злачынства, звязанае з незаконнай міграцыяй.
Дэпартаваны ў чэрвені мінулага года з Рэспублікі Беларусь за здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння па ч.1 арт.23.55 КаАП грамадзянін В. не стаў чакаць заканчэння двухгадовага тэрміну забароны ўезду ў Рэспубліку Беларусь. Ведаючы пра тое, што ў выпадку ўезду ў Беларусь прадугледжана адказнасць па ч.2 арт.371, арт.371-2 КК, у парушэнне дзеючага заканадаўства праз тыдзень пасля дэпартацыі пешшу прыбыў з Расійскай Федэрацыі.
Аднак ужо на наступны дзень В. быў затрыманы пільнымі супрацоўнікамі органаў унутраных спраў на транспарце каля чыгуначнага вакзала станцыі «Орша-Цэнтральная». Пасля суд Аршанскага раёна і г. Оршы В. быў прызнаны вінаватым у незаконным знаходжанні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь замежнага грамадзяніна, дэпартаванага з Рэспублікі Беларусь, да заканчэння тэрміну забароны ўезду ў Рэспубліку Беларусь, гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт.371-2 КК, і яму прызначана пакаранне ў выглядзе трох месяцаў арышту.
Па адбыцці належнага тэрміну ў верасні месяцы ён быў паўторна прымусова дэпартаваны ў Расійскую Федэрацыю.
Але вось незадача – у гэтым жа месяцы яго зноў затрымліваюць у г. Орша, на тэрыторыі Лакаматыўнага дэпо станцыі «Орша-Цэнтральная». І зноў тэрмін 3 месяцы арышту па арт.371-2 КК.
Вось ужо сапраўды – як «мёдам намазана»!
Намеснік
Віцебскага
транспартнага
пракурора Міхаіл
Сашчэка