Як адзначылі Дзень маці ў наглядным ведамстве Віцебшчыны

Першасная арганізацыя органаў пракуратуры Віцебскай вобласці ГА «Беларускі саюз жанчын» павіншавала пракурорскіх работніц Дзіяну Жвікаву, Аляксандру Дейнека, Кацярыну Патапенкаву і Аляксандру Янкiну, якія сталі мамамі сёлета, з іх святам – Днём Маці.

Таксама ў наглядным ведамстве не забылі і пра калег-шматдзетных маці. Напярэдадні свята начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Раман Чудакоў павіншаваў пракурора аддзела Анастасію Казлову, якая з'яўляецца мамай траіх дзяцей.

Калектыў Талачынскага раёна павіншаваў маму чацвярых дзяцей і па сумяшчальніцтве загадчыка канцылярыі нагляднага ведамства Людмілу Альхімовіч.

У гэты святочны дзень пракуроры на месцах не пакінулі без увагі шматдзетных, прыёмныя сем'і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу.

Пракурор Чашніцкага раёна Сяргей Галімбоўскі наведаў сям'ю Папковых, у якой чацвёра дзетак, уручыў салодкія падарункі і пажадаў моцнага здароўя ўсім дамачадцам.

Памочнік пракурора Віцебскага раёна Елізавета Асіпенка сумесна з прадстаўнікамі мясцовых органаў улады, грамадскіх аб'яднанняў акунуліся ў атмасферу свята і непадробных шчырых дзіцячых эмоцый у гасцях у прыёмнай сям'і у в.Жэбенцяі, якая выхоўвае чацвярых дзяцей, і дзіцячага дома сямейнага тыпу сям'і Церахавых у пас.Ліпаўцы, якія выхоўваюць восем дзяцей. Характэрна, што ў сям'і Церахавых за трыццаць гадоў іх педагагічнага стажу 57 хлопчыкаў і дзяўчынак знайшлі шчырасць цёплых пачуццяў, удзел у іх жыцці, падтрымку, разуменне, адным словам – сапраўдную сям'ю.

Служба інфармацыі пракуратуры вобласці.