Як у Віцебскай вобласці ідзе будаўніцтва і рэканструкцыя спартыўных аб'ектаў
– У вобласці функцыянуе больш за 3800 спартыўных збудаванняў (згадзіцеся, лічба ўражвае), загрузка іх складае звыш 85 %, - паведаміў суразмоўца. - Штогод праводзіцца мадэрнізацыя спартыўных аб'ектаў. Летась рэканструяваны стадыён «Атлант» у Наваполацку. Сёлета ўводзяцца ў эксплуатацыю фізкультурна-аздараўленчы комплекс у Лепелі, інтэрнат для спартсменаў ФАК «Юнацтва-Ушачы», завяршаецца рэканструкцыя стадыёна «Спартак» у Полацку. Ну і самая значная будоўля – шматфункцыянальны спорткомплекс у Віцебску ў мікрараёне Білева. Ён стане падарункам для ўсёй вобласці. Там будуць два басейны (50 і 25 метраў), вышкі для скачкоў у ваду і навучання фрыстайлістаў, сучасныя залы для гульнявых відаў спорту, барацьбы, трэнажорная і фітнес-залы, кафэ, міні-гатэль і многае іншае. Усё ў адпаведнасці з высокімі стандартамі для правядзення найбуйнейшых спаборніцтваў. Сёлета павінны пачаць будаўніцтва.