Кастынг пятага сезону тэлевізійнага шоў "Героі"

Кастинг пятого сезона телевизионного шоу "Герои"


З кастрычніка 2025 года праходзіць адбор удзельнікаў для народнага кастынгу пятага юбілейнага сезона тэлевізійнага шоу "Героі". Калі вы даўно хацелі праверыць свае сілы і заявіць пра сябе - гэта ваш шанец!

Канцэпцыя шоу заключаецца ў тым, што героем можа стаць кожны, незалежна ад узросту, прафесіі і сацыяльнага статусу. Тут удзельнікі ўступаюць у супрацьстаянне не толькі з супернікамі, але і з самімі сабой. Кожнае выпрабаванне - гэта бітва паміж сілай волі і страхам, фізічнай цягавітасцю і ўнутранымі слабасцямі, камандным духам і ўласнымі жаданнямі. Толькі тыя, хто зможа цвёрда стаяць на сваім і не паддавацца ілюзіям, стануць сапраўднымі Героямі.

Арганізатары запрашаюць да ўдзелу дарослых з 18 гадоў, а таксама дзяцей 12-14 гадоў, народжаных у перыяд з 01.06.2012 па 01.06.2014. Заяўку можна адправіць да 31 снежня 2025 года на сайце www.geroishow.by. Для гэтага неабходна:

1. Азнаёміцца з правіламі ўдзелу ў кастынгу на сайце шоу.

2. Запісаць ролік з апавяданнем пра сябе ў адпаведнасці з патрабаваннямі да відэа.

3. Запоўніць анкету на сайце або выслаць запоўненую анкету і відэа на e-mail casting@geroishow.by.

Праект з 2022 года рэалізуецца Прэзідэнцкім спартыўным клубам сумесна з Белтэлерадыёкампаніяй, Міністэрствам спорту і надзвычайных сітуацый Рэспублікі Беларусь і Беларускай федэрацыяй пажарна-спартыўнага спорту.

Больш падрабязная інфармацыя - у прэзентацыі шоу