Клюб на беразе возера пад Віцебскам і яшчэ 107 аб'ектаў для развіцця турызму
Клуб на беразе возера пад Віцебскам і яшчэ 107 аб'ектаў для развіцця турызму
22.05.2026
Адзін з ключавых момантаў праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебскага рэгіёну на 2026-2030 гады – гэта развіццё турыстычнага патэнцыялу.
Развіццё турызму ў Віцебскай вобласці – гэта ключавы драйвер эканомікі і сацыяльна-культурнага адраджэння рэгіёнаў.
Ён забяспечвае прыток інвестыцый, стварэнне новых працоўных месцаў у сумежных галінах (гэта гасцініцы, транспарт, грамадскае харчаванне), а таксама стымулюе захаванне багатай гісторыка-культурнай спадчыны і ўнікальнай прыроды беларускага Паазер'я. Камітэтам дзяржаўнай маёмасці на падставе прапаноў раённых і гарадскіх выканкамаў вобласці сёлета быў сфарміраваны пералік невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржаўнай маёмасці, якія могуць зацікавіць інвестараў для развіцця турызму. З іх 8 аб'ектаў ужо знайшлі новых уласнікаў. На сённяшні дзень яшчэ прапануецца 108 невыкарыстоўваемых аб'ектаў. Азнаёміцца з імі можна на сайце камітэта https://vitoblim.by/property/invest.tourism.pdf
З аб'ектаў, размешчаных недалёка ад абласнога цэнтра, інвестараў могуць зацікавіць невыкарыстоўваемыя аб'екты прадпрыемства «Рудакова», якія знаходзяцца на беразе возера Вымна. Гэта адно з самых буйных азёр у Віцебскім раёне – яно прасціраецца на 3 км. Размешчана возера ўсяго ў 20 км. ад Віцебска. Сярод прапанаваных тут аб'ектаў – двухпавярховы будынак клуба (в.Вымна, вул. Віцебская, 23) з агульнай плошчай 716 м.кв. Адлегласць ад яго да возера ўсяго 70 метраў. Гэты аб'ект можа зацікавіць для адпачынку і грамадзян з Расіі – да мяжы з Расійскай Федэрацыяй каля 12 кіламетраў. Цяпер аб'ект рыхтуецца да продажу і ў бліжэйшы час будзе выстаўлены на аўкцыён. Два суседнія будынкі камітэтам ужо выстаўлены на аўкцыён – гэта адміністрацыйны будынак і будынак бытавога абслугоўвання насельніцтва, кожны з плошчай больш за 200 м.кв. Прычым яны прапануюцца ўжо са зніжэннем цаны продажу на 80%. На чэрвень месяц прызначана больш за 70 аўкцыёнаў, у тым ліку выстаўлены і аб'екты на возеры Вымна.
Усяго з пачатку года камітэтам ужо праведзена 48 выніковых аўкцыёнаў. Гэта дазволіла не толькі задзейнічаць невыкарыстоўваемую дзяржмаёмасць у развіцці рэгіёна, але і папоўніць дзяржаўны бюджэт на суму 1,4 мільёна рублёў.