Клумба-статуя ў выглядзе дзяўчыны з васількамі стала цэнтрам кветкавага ансамбля Віцебска

Клумба-статуя в виде девушки с васильками стала центром цветочного ансамбля Витебска

Клумба-статуя ў выглядзе дзяўчыны з васількамі стала цэнтрам кветкавага ансамбля Віцебска

16.06.2026

Работнікі ГП «Віцебскі Зяленбуд» прыбавілі тэмп у кветкавым афармленні Віцебска.






Мы ўжо распавядалі, што апроч звыклых падыходаў у кветкавым убранні сталіцы «Славянскага базару» ўзяты курс на вертыкальнае азеляненне. Новыя цікавыя канструкцыі для яго прадугледжаны на плошчах Свабоды і Перамогі, каля Летняга амфітэатра, на цэнтральных вуліцах Віцебска, у скверы па вуліцы Багдана Хмяльніцкага. Зноў упрыгожаны яркім кветкавым дываном Кіраўскі і Кастрычніцкі мосты.





Развінкай кветкавага ансамбля каля Летняга амфітэатра стала аформленая днямі клумба-статуя – кветкавы сілуэт дзяўчыны ў руках з васількамі – галоўным сімвалам Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Без сумневу, кампазіцыя стане асноўнай з прыродных фотазон для гараджан і гасцей фестывалю.





На клумбах каля амфітэатра ўжо ва ўсю квітнеюць куставыя ружы, канны. Сёлета прадпрыемства пашырыла відавы склад раслін, якія выкарыстоўваюцца для кветкавага афармлення Віцебска. Апроч традыцыйных высаджваюць расаду альтэрнатэры, бакопы, плюшчападобнай будры, якія выкарыстоўваліся ў ранейшыя гады і нядрэнна сябе зарэкамендавалі як дэкаратыўнасцю, так і ўстойлівасцю ва ўмовах ветру і дажджу. Больш стала кан.





"Віцьбічы"