Калектыў пракуратуры Талачынскага раёна прыняў удзел у добраўпарадкаванні мемарыяла ахвяр нацызму

Напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі калектыў пракуратуры Талачынскага раёна прыняў удзел у добраўпарадкаванні мемарыяла ахвяр нацызму ў аграгарадку Райцы Талачынскага раёна.


На месцы, дзе ўсталяваны помнік, 13 сакавіка 1942 года былі жорстка расстраляны больш за 2000 яўрэяў г.Талачын і бліжэйшых вёсак.

Пракурорскія служачыя пафарбавалі агароджу, ачысцілі помнік і прылеглую да яго тэрыторыю ад сезоннага смецця, тым самым ушанавалі памяць загінуўшых мірных жыхароў у перыяд Вялікай Айчыннай вайны.

Памочнік пракурора Талачынскага раёна
Вікторыя Кржэсінская