Калектыў пракуратуры Віцебскай вобласці сумесна з ветэранамі органаў пракуратуры наведалі Ушацкую зямлю

У 2006 годзе ў пракуратуры Віцебскай вобласці створана і дзейнічае ветэранская арганізацыя. Ветэраны заўсёды ідуць «плячо да пляча» сумесна з намі і гатовыя ў любы момант падзяліцца сваёй мудрасцю, а мы, у сваю чаргу, прымаем, паважаем і не забываем пра той уклад, які яны пакінулі ў сістэме органаў пракуратуры.

Сёлета споўнілася 75 гадоў з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны, якая прынесла незлічоныя пакуты многім народам свету. Рэспубліка Беларусь не стала выключэннем, бо няма ніводнага кутка нашай Радзімы, якога б не кранула гэтае «зло».

У памяць аб гэтай гістарычнай падзеі калектыў пракуратуры Віцебскай вобласці сумесна з ветэранамі органаў пракуратуры наведаў Ушацкую зямлю, на тэрыторыі якой літаральна раскіданы гістарычныя мясціны: ад курганоў да абеліскаў і маштабных помнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

Пачалі мы сваё падарожжа з наведвання ўстановы культуры «Ушацкі музей народнай Славы імя Уладзіміра Ялісеевіча Лабанка», дзе азнаёміліся з 4 экспазіцыйнымі заламі, што асвятляюць гісторыю партызанскага руху на Ушаччыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны, партызанскай карціннай галерэяй і выставачнай залай.

Далей мы накіраваліся ў мемарыяльны комплекс, прысвечаны легендарнаму прарыву шаснаццаццю партызанскімі атрадамі Полацка-Лепельскай зоны на чале з будучым Героем Савецкага Саюза У.Я. Лабанкам блакады, ажыццяўлялася нямецка-фашысцкімі войскамі. Наведаўшы гэты комплекс, разумееш, што «Прарыў» – адно з самых значных тварэнняў манументальнага мастацтва БССР.

У завяршэнні і без таго насычанага дня мы наведалі сядзібу-музей беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, капітана Васіля Быкава, дзе азнаёміліся з прадметамі паўсядзённага ўжытку сям'і пісьменніка і некаторымі яго асабістымі рэчамі і лістамі.

Пасля ўсяго пачутага і ўбачанага хочацца сказаць: «Мы павінны памятаць!»

Мы павінны памятаць гераічныя традыцыі мінулага і тое, што незалежнасць Рэспублікі Беларусь «кавалася» ў гады Вялікай

Ваеннай. Наведваючы падобныя месцы, развіваецца і без таго велізарная цікавасць да гістарычных падзей і лёсаў людзей, якія захавалі мір на зямлі. Выхоўваецца паважлівае, неабыякавае стаўленне да падзей Вялікай Айчыннай вайны, ветэранаў вайны і працы.

Пракурор аддзела кадраў і ідэалагічнай работы І.Навуменка.