Камісія па выкананні патрабаванняў Дырэктывы №1: у Віцебскай вобласці за першае паўгоддзе 2021 года ўзровень вытворчага траўматызму знізіўся на 16%

Пра гэта паведаміў старшыня камітэта па працы, занятасьці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Аляксандар Хрыстафораў на пашыраным паседжаньні камісіі па выкананьні патрабаваньняў Дырэктывы №1 «Аб мерах па ўмацаваньні грамадзкай бясьпекі і дысцыпліны». У цэнтры ўвагі былі пытаньні, зьвязаныя з працай суб'ектаў прафіляктыкі па выключэньні надзвычайных сытуацыяў і гібелі людзей ад зьнешніх прычын, папярэджаньні пажараў, а таксама прымаемыя меры па забесьпячэньні бясьпекі аховы жыцьця людзей на водах.
Ёсьць прэтэнзіі да шэрагу прадпрыемстваў і арганізацыяў, дзе не на належным узроўні знаходзіцца працоўная дысцыпліна. Выяўляюцца факты ўжываньня сьпіртных напояў і знаходжаньня ў стане алькагольнага ап'яненьня на працоўных месцах. З пачатку году па названых прычынах звольнены 632 работнікі, да адказнасьці прыцягнуты больш за 6 тысячаў.
Павялічылася колькасьць загінулых на пажарах і ў выніку дарожна-транспартных здарэньняў, крытычнай застаецца сытуацыя з колькасьцю загінулых у выніку ўтапаньняў.
Старшыня абласной арганізацыі ОСВАД Аляксандар Мясаедаў канстатаваў, што ў першым паўгодзьдзі на вадаёмах Віцебшчыны ўтанулі 46 чалавек, а за ліпень – 22, зь іх 10 знаходзіліся ў алькагольным ап'яненьні. Нягледзячы на тое, што на тэрыторыі вобласьці маюцца 47 адмыслова абсталяваных пляжаў, большасьць трагічных выпадкаў адбылося на тых вадаёмах, дзе купаньне забаронена.
Ня лепшым чынам складаецца сытуацыя і па пажарах, колькасьць якіх з пачатку году ўзрасла на 10%, паведаміў першы намесьнік начальніка абласнога ўпраўленьня МНС Андрэй Гаўрыленка.
Загінулі 59 чалавек, з іх 43 (72,8%) знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.
У інтэрнатах адбылося шэсць пажараў. Прычына – не ўсе інтэрнаты абсталяваны сістэмамі пажарнай аўтаматыкі альбо дадзеныя сістэмы не прыведзены ў працаздольны стан.
Андрэй Гаўрыленка ўпэўнены, што патэнцыял сумесных дзеянняў для папярэджання пажараў не вычарпаны, у прыватнасці, трэба павышаць эфектыўнасць працы назіральных камісій.
Першы намеснік старшыні аблвыканкама Алег Мацкевіч падкрэсліў, што з часу дзеяння Дырэктывы №1 шмат зроблена. Але прафілактычнай працай трэба займацца штодзённа і сістэмна, бо ад гэтага залежаць жыццё і здароўе людзей.