Камітэт эканомікі: падведзены вынікі конкурснага адбору на правядзенне выстаў навукова-тэхнічных дасягненняў Віцебскай вобласці за кошт сродкаў інавацыйнага фонду аблвыканкама.

Адкрыты конкурсны адбор праведзены ў адпаведнасці з рашэннем Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 23 жніўня 2012 г. № 203.

Арганізатар: Віцебскі абласны выканаўчы камітэт.

Прадмет конкурсу: выбар выканаўцы выстаў навукова-тэхнічных дасягненняў Віцебскай вобласці падчас ІХ Міжнароднага эканамічнага форуму ”Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы.“

Тэрмін і месца правядзення мерапрыемства: 02 – 03 снежня 2021 г., г. Віцебск.

Дата правядзення адкрытага конкурснага адбору: 26 кастрычніка 2021 г.

Пераможца: Камунальнае кансалтынгавае унітарнае прадпрыемства ”Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу“.