Камітэт эканомікі: падведзены вынікі адкрытага конкурснага адбору на правядзенне выставы "Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы." у рамках Дзён Віцебскай вобласці ў Пскове

Інфармацыя аб выніках адкрытага конкурснага адбору на правядзенне выставы ”Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы.“ у рамках Дзён Віцебскай вобласці ў г.Пскове з прыцягненнем сродкаў інавацыйнага фонду Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

Адкрыты конкурсны адбор праведзены ў адпаведнасці з рашэннем Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 23 жніўня 2012 г. № 203.

Арганізатар: Віцебскі абласны выканаўчы камітэт.

Прадмет конкурсу: выбар выканаўцы выставы ”Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы.“ у рамках Дзён Віцебскай вобласці у г.Пскове.

Тэрмін і месца правядзення мерапрыемства: 02 – 04 верасня 2022 г., г. Пскоў.

Дата правядзення адкрытага конкурснага адбору: 23 ліпеня 2022 г.

Пераможца: Камунальнае кансалтынгавае унітарнае прадпрыемства ”Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу“.