Камітэт эканомікі: прамысловая вытворчасць у Віцебскай вобласці за ліпень вырасла на 7%
У ліпені аб'ём вытворчасці ў супастаўных цэнах павялічыўся на 7% у параўнанні з ліпенем мінулага года. У выніку за студзень - ліпень індэкс прамысловай вытворчасці ўзрос у параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года на 1,5 працэнтнага пункта.
"Па выніках работы за 7 месяцаў з прыростам аб'ёмаў вытворчасці ў супастаўных умовах спрацавала большасць галін апрацоўчай прамысловасці: дрэваапрацоўка, вытворчасць гумы, пластмасы і будматэрыялаў, металургічная вытворчасць і вытворчасць металічных вырабаў, харчовая прамысловасць, вытворчасць вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратуры, вытворчасць электраабсталявання, машын і абсталявання. Забяспечаны прырост у горназдабыўной прамысловасці", - канстатавалі ў камітэце.
Акрамя таго, у Віцебскай вобласці застаецца адной з самых нізкіх сярод усіх рэгіёнаў краіны удзельная вага запасаў гатовай прадукцыі ў сярэднямесячным аб'ёме вытворчасці і высокая ўдзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі.
"Забяспечана эфектыўная праца, расце прыбытак, рэнтабельнасць продажаў. У цяперашні час прамысловыя прадпрыемствы працуюць у штатным рэжыме, дынаміка развіцця захоўваецца", - падкрэслілі ў камітэце.