Камітэт эканомікі: з 1 красавіка стартуе прыём заявак Нацыянальнага конкурсу "Прадпрымальнік года"

Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавіка 2016 г. № 207 Міністэрства эканомікі абвяшчае аб старце з 1 красавіка 2023 г. Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года».

Па выніках конкурсу ў кожнай вобласці і ў г. Мінску спецыяльна створаныя аргкамітэты, у склад якіх увойдуць вядомыя прадпрымальнікі і прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, вызначаць лепшых бізнесменаў у намінацыях:

  • «Паспяховы старт»;
  • «Стабільны поспех» (дапускаецца ўдзел буйных прадпрыемстваў);
  • «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці»;
  • «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг»;
  • «Эфектыўны індывідуальны бізнес» (удзельнічаюць індывідуальныя прадпрымальнікі).

Прадпрымальнікі, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, павінны накіраваць свае заяўкі ў адпаведныя органы выканаўчай улады (па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі) – у гарвыканкамы, райвыканкамы, адміністрацыі раёнаў г. Мінска.

Прыём заявак будзе ажыццяўляцца да 1 чэрвеня 2023 г.

Удзел у конкурсе бясплатны.

Па матэрыялах сайта Міністэрства эканомікі