Камітэт эканомікі: з пачатку бягучага года экспарт Віцебскай вобласці вырас у 1,7 раза
Начальнік упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Валянціна Глебко акцэнтуе ўвагу:
– Нягледзячы на санкцыі, тавараабарот расце. З пачатку бягучага года рост экспарту ў Віцебскай вобласці – у 1,7 раза. І шмат у чым такой пазітыўнай тэндэнцыі спрыяе менавіта актывізацыя міжнароднага супрацоўніцтва нашай прамысловасці, пашырэнне геаграфіі паставак, сумесныя праекты з замежнымі партнёрамі. Гэта датычыцца не толькі расійскіх рэгіёнаў, але і іншых краін. Так, у кастрычніку дэлегацыя вобласці на чале са старшынёй Віцебскага аблвыканкама Аляксандрам Субоціным пабывала ва Узбекістане. З хакіміятам Кашкадар'інскай вобласці падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве ў эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурнай і гуманітарнай сферах.
Цікава, што многія прадпрыемствы Віцебшчыны сталі звяртаць на Узбекістан асабліва пільную ўвагу. Яны ўжо маюць наладжаныя ўзаемаадносіны з тамтэйшымі бізнес-партнёрамі, распрацоўваюць узаемавыгадныя праграмы іх пашырэння і паглыблення. Узмацняюцца эканамічныя сувязі і з тымі расійскімі рэгіёнамі, якіх раней не было на карце кантактаў. Больш цесным і разнабаковым, адзначаюць у абласным камітэце эканомікі, становіцца супрацоўніцтва з далёкім Валгаградам і суседнім Пскоўшчынай. Дарэчы, неўзабаве Віцебск будзе прымаць на сваёй тэрыторыі шматлікіх удзельнікаў Дзён Пскоўскай вобласці.