Камітэт дзяржмаёмасці: архіў і склад у Глыбокім прададзены на аўкцыёне за базавую велічыню
Камітэтам «Віцебскаблмаёмасць» прададзены невыкарыстоўваемыя будынкі архіва і склада ў Глыбокім. Аб'екты выстаўляліся на аўкцыён з устанаўленнем пачатковай цаны, роўнай двум базавым велічыням. За гэту цану аб'екты набыў жыхар Глыбокага.
Новы ўласнік плануе адкрыць тут аўтасэрвіс, а частку плошчаў выкарыстоўваць пад складскія памяшканні. На арганізацыю прадпрымальніцкай дзейнасці, згодна з умовамі аўкцыёну, пакупніку даецца 2 гады.
Дадзены аўкцыён стаў ужо 81-м рэзультатыўным у бягучым годзе, дзяржаўны бюджэт папоўніўся пры гэтым на 2,5 млн. руб. Гэта значна перавышае вынікі за 7 месяцаў мінулага года – тады было 65 рэзультатыўных аўкцыёнаў на суму 1,8 млн. руб.
На жнівень камітэтам «Віцебскаблмаёмасць» абвешчаны 51 аўкцыён, у тым ліку 16 аўкцыёнаў за базавую велічыню.