Камітэт дзяржмаёмасці: былую школу ў Лёзненскім раёне прадалі на аўкцыёне за базавую велічыню
Комплекс будынкаў былой школы у аг. Якубаўшчына Лёзненскага раёна, уключаючы будынак школы 1967 года пабудовы, а таксама кацельню, майстэрню, сталовую, аб'екты добраўпарадкавання і цеплавую сетку, прададзены на аўкцыёне за базавую велічыню.
Аб'ект спрабавалі прадаць з 2018 года, за гэты перыяд ён ужо 11 разоў выстаўляўся на аўкцыён.
У выніку школа прададзена за 152 рублі адзінаму пакупніку – прыватнаму прадпрыемству з Лёзна. У будучыні новы уласнік плануе арганізаваць тут сялянска-фермерскую гаспадарку. Тут плануюць не толькі вырошчваць сельскагаспадарчую прадукцыю, але і заняцца авечкагадоўляй.