Камітэт дзяржмаёмасці: корпус былога манастыра XVII стагоддзя ў Полацку бязвыплатна прапануецца інвестарам
Будынак былога кляштара бернардзінцаў, размешчаны на беразе Заходняй Дзвіны ў Полацку, прапануецца інвестарам на бязвыплатнай аснове пад рэалізацыю інвестыцыйнага праекта.
Полацкі кляштар бернардзінцаў – старажытны помнік архітэктуры. Ён быў пабудаваны ў 1695 годзе. З часам кляштарны комплекс разросся. У ім былі: кузня, пякарня, піваварня, конюшня. Быў у манахаў свой сад і агарод. У 1832 годзе, пасля прыходу ў Полацк рускіх, каталіцкі кляштар быў зачынены і перададзены ў праваслаўнае ведамства.
Кляштар уяўляе сабой Т-падобны будынак, пабудаваны ў стылі барока з галерэйнай планіроўкай. Усе аб'екты кляштарнага комплексу ўнесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь з прысваеннем 2-й катэгорыі. На сённяшні дзень Полацкі рэгіён прапануе інвестарам як вялікія вытворчыя плошчы ААТ «Сцеклавалакно», так і меншыя па памерах аб'екты – былы будынак ДАІ, школа, гаражы шляхам продажу на аўкцыёне, а таксама будынкі крамаў у раёне, якія можна набыць за базавую велічыню.
Найбольшую цікавасць можа выклікаць будынак, размешчаны ў самым цэнтры Полацка на плошчы Свабоды па праспекце Францыска Скарыны, 1А. Яго будаўніцтва было завершана ў 2017 годзе. Тут планавалася размясціць стаматалагічную паліклініку. Аўкцыён па ім прызначаны на 22 жніўня – аб'ект прапануецца за 163 тыс. руб., ужо са зніжэннем цаны на 50%. Больш падрабязна з прапанаванымі аб'ектамі можна азнаёміцца на сайце камітэта.
Полацкі раён актыўна праводзіць працу па пошуку інвестараў і палова невыкарыстоўваемых аб'ектаў рэгіёну, запланаваных да ўцягнення ў гаспадарчы абарот у гэтым годзе, ужо знайшлі новых уласнікаў.