Камітэт дзяржмаёмасці: у Віцебскай вобласці сума атрыманых сродкаў ад продажу невыкарыстоўваемай дзяржмаёмасці сёлета павялічылася ў 10 разоў у параўнанні з мінулым годам

Будынкі кароўніка, адкормлівальнай пляцоўкі, малочнага блока і артсвідравіна, размешчаныя паблізу в. Раманішкі Пастаўскага раёна, былі прададзены камітэтам 31 сакавіка на аўкцыёне за базавую велічыню адзінаму пакупніку – сялянска-фермерскай гаспадарцы з гэтага ж населенага пункта. У будучыні аб'екты будуць выкарыстоўвацца ў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі.

Раней комплекс будынкаў малочна-таварнай фермы ўжо тры разы выстаўляўся на аўкцыён па ацэначным кошце і са зніжэннем цаны продажу, але пакупнікоў не было.

За 3 месяцы мінулага года камітэтам было прададзена 18 аб'ектаў на суму 158 тыс. руб.

За 3 месяцы гэтага года ўдалося прадаць на аўкцыёне 33 аб'екты. Гэта дазволіла не толькі задзейнічаць у эканоміцы невыкарыстоўваемую дзяржмаёмасць, але і папоўніць дзяржаўны бюджэт больш чым на 1,5 млн. руб. – што ў 10 разоў перавышае аналагічны паказчык мінулага года.

На красавік месяц камітэтам ужо прызначана 55 аўкцыёнаў. Пакупнікоў могуць зацікавіць аб'екты ў г. Віцебску – 7 красавіка прапануецца адразу 13 такіх аб'ектаў.

Сярод іх і аб'ект культуры па вул. Чырвонабрыгаднай у Віцебску, і аб'екты былога вінзавода на вул. Пакроўскай, і быўшая школа ў зав. Клубным, і адміністрацыйныя будынкі на вул. Горкага і Заслонава, і былы жылы дом на Гагарына.

Падрабязней пра прызначаныя аб'екты можна азнаёміцца паспасылцы.