Камітэт дзяржмаёмасці: за першую палову ліпеня бягучага года на аўкцыёнах прададзена 7 аб'ектаў нерухомай маёмасці
Так, з прададзеных аб'ектаў 3 адносяцца да аб'ектаў культуры. Гэта будынкі музычнай школы ў Суражы Віцебскага раёна, культурна-спартыўнага цэнтра аграгарадка Азерцы Глыбоцкага раёна і бібліятэкі ў вёсцы Пруднікі Гарадоцкага раёна. Акрамя таго, на ліпеньскіх аўкцыёнах таксама рэалізаваны сховішча тэхнікі ў Наваполацку, будынак пошты ў вёсцы Бабынічы Полацкага раёна, нежылы будынак у Паставах і незавершаны будаўніцтвам аб'ект у Барані Аршанскага раёна.
Пераможцамі ўсіх аўкцыёнаў сталі грамадзяне альбо суб'екты гаспадарання Рэспублікі Беларусь. Новыя ўладальнікі набытай нерухомай маёмасці плануюць правесці рэканструкцыю будынкаў з далейшым выкарыстаннем іх у гаспадарчай дзейнасці альбо пад жыллё.
Адным з прыярытэтных напрамкаў працы камітэта ”Віцебскаблмаёмасць“ па уцягванні ў абарот пустуючых будынкаў і збудаванняў з'яўляецца іх рэалізацыя патэнцыйным інвестарам на аўкцыённых таргах.
Пры гэтым у бягучым годзе па выніках першага паўгоддзя Віцебская вобласць лідзіруе па колькасці прададзеных на аўкцыёнах аб'ектаў. Усяго па стане на 15.07.2022 камітэтам ”Віцебскаблмаёмасць“ прададзена 69 аб'ектаў нерухомай маёмасці на агульную суму 2 млн. 375 тыс. руб.